Вы тут

Як хутка ачысціць выцяжку


Калі вы з'яўляецеся праціўнікам агрэсіўных хімікатаў на кухні, паспрабуйце гэты дзейсны спосаб.

Спатрэбіцца: харчовая сода; сродак для мыцця посуду; шчотка; гарачая вада; ёмістасць для адмочвання.


Уся працэдура зойме не больш за гадзіну. Здыміце з выцяжкі рашотку — менавіта гэту частку, якую не атрымліваецца проста працерці з мыльным растворам. Выберыце ёмістасць, у якой трэба будзе пакінуць рашотку адмакаць. Напоўніце выбраную ёмістасць гарачай вадой, дадайце туды некалькі каўпачкоў сродку для мыцця посуду і столькі ж сталовых лыжак соды. Колькасць вады і сродку залежыць ад аб'ёму рэзервуара: важна, каб вада цалкам пакрывала рашотку і не астывала занадта хутка. Пакіньце рашотку мокнуць на 10—15 хвілін — гэтага хопіць, каб тлушч растварыўся. Далей можна прыступаць да чысткі з дапамогай шчоткі. Калі забруджанне моцнае, можна паўтарыць працэдуру яшчэ раз. Пасля гэтага засталося прамыць рашотку цёплай вадой і пасушыць усё ручніком.

Прэв'ю: magazin-gefest.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».