Вы тут

П'яны мінчанін пабіў сякерай шкло ў шыбах суседзяў, а пасля пагражаў падарваць гранату


Сёння раніцай у міліцыю звярнулася жыхарка сталічнага шматпавярховіка на вуліцы Кальцова і паведаміла, што невядомы сякерай разбіў вокны ў доме, паведамляе МУС.


На месца здарэння выбыў нарад групы затрымання Савецкага (г. Мінска) аддзела Дэпартамента аховы. Аказалася, што мужчына замкнуўся ў кватэры на трэцім паверсе гэтага ж дома. Міліцыянерам ён сказаў, што пры сабе ў яго ёсць граната і зброя, і ў выпадку якіх-небудзь спробаў пранікнення ў кватэру іх ужыве. У памяшканні таксама знаходзілася яго непаўнагадовая дачка.

Пры сілавой падтрымцы АМАП мужчына затрыманы.

Яго асоба ўстаноўлена. 47-гадовы мінчанін знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Ён дастаўлены для разбору ў Савецкае РУУС, жыццю і здароўю дзіцяці нічога не пагражае.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.