Вы тут

У Польшчы часткова адмяняецца абавязковае нашэнне масак


Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі прадставіў палажэнні чацвёртага этапу зняцця абмежаванняў, уведзеных у сувязі з эпідэміяй каранавіруса, паведамляе polskieradio.pl.


Пачынаючы з 30 мая ў Польшчы часткова адмяняецца абавязацельства засланяць рот і нос. 

«У агульнадаступных публічных месцах будзе абавязваць адзін агульны прынцып - захаванне двухметровай дыстанцыі. Калі гэты прынцып будзе выконвацца, маскі насіць будзе неабавязкова», - сказаў Матэуш Маравецкі.

Па словах кіраўніка польскага ўрада, аднак, нашэнне масак працягне быць абавязковым у крамах, грамадзкім транспарце, цэрквах і кінатэатрах.

Матэуш Маравецкі таксама абвясціў аб адкрыцці культурных, спартыўных і забаўляльных аб'ектаў за выключэннем начных клубаў і дыскатэк.

У рамках чацвёртага этапу зняцця абмежаванняў будуць таксама дазволеныя публічныя сходы да 150 чалавек. Адначасова будуць адменены ліміты па знаходжанні наведвальнікаў у крамах і гастранамічных установах і вернікаў у цэрквах.

Прэв'ю: chinfluence.eu

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.