Вы тут

П’яны бацька ў Чэрвеньскім раёне ўдарыў сына нажом у выхаваўчых мэтах


Выклікам хуткай дапамогі і праваахоўных органаў завяршыўся дзень у адным з дамоў у вёсцы Карзуны. 59-гадовы мужчына вырашыў правесці выхаваўчы ўрок з 35-гадовым сынам. Аднак маралі бацькі не спадабаліся спадчынніку. Як вынік — апошні дастаўлены ў бальніцу з пранікальным раненнем грудной клеткі.


Каля 20 гадзін у дзяжурную частку Чэрвеньскага РАУС паступіла паведамленне ад мясцовага жыхара аб тым, што на парозе суседскай хаты сцякае крывёй мужчына. Неадкладна на дапамогу выбыла хуткая і супрацоўнікі міліцыі.

На месца здарэння аператыўнікі аднавілі ланцужок падзей фатальнага вечара. Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, на момант канфлікту сваякі знаходзіліся ў алкагольным ап’яненні. Хутчэй за ўсё менавіта гэты факт і паўплываў на трагічны зыход гутаркі паміж мужчынамі. Паводле папярэдніх звестак, бацька раззлаваўся на сына, і ў парыве гневу нанёс удар нажом, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні. Пасля здзейсненага ўчынку галава сямейства пайшоў з дому, аднак у хуткім часе быў спынены аператыўнікамі.

Пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: yandex.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.