Вы тут

У Калінкавіцкім раёне мужчына пагражаў пенсіянерам стрэльбай


44-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Шарэйкі перабраў са спіртным. У гэтым населеным пункце знаходзіўся бацькоўскі дом мужчыны. А палове на дзясятую вечара ў праваахоўныя органы звярнуліся адразу два пенсіянеры. Яны паведамілі, што мясцовы жыхар пагражаў ім забойствам са стрэльбы.


У населены пункт прыбылі супрацоўнікі крымінальнага вышуку РАУС. А ўлічваючы сітуацыю, для сілавога захопу вяскоўца з абласнога цэнтра былі накіраваныя супрацоўнікі спецпадраздзялення.

Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, затрыманне прайшло штатна, без прымянення зброі. У мужчыны дома былі канфіскаваныя незарэгістраваная паляўнічая стрэльба “ТОЗ-БМ” з патронамі, а таксама два пнеўматычныя пісталеты. Усё гэта накіравана для правядзення экспертызы. Правяраецца, адкуль у вяскоўца зšявіўся такі арсенал.

Заведзеная крымінальная справа па факце пагрозы забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: yandex.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?