Вы тут

У сталіцы затрыманы серыйны махляр, ахвярамі якога сталі кіроўцы таксі


У аператыўна-дзяжурную службу звярнуўся кіроўца таксі, які паведаміў, што кліент яго падмануў і не аплаціў паездку.


Высветлілася, што заяўнік прывёз кліента па ўказаным адрасе, а апошні, у сваю чаргу, паведаміў, што гэта не канчатковы пункт прызначэння. Мужчына растлумачыў, што зойдзе да знаёмага, каб забраць пазычаныя грошы і вернецца. За чаканне кліент паабяцаў добрую аплату. У той жа час ён папрасіў у кіроўцы 150 рублёў, якія таксама паабяцаў вярнуць пасля сустрэчы знаёмага. Аднак пасля доўгага чакання таксіста мужчына так і не з’явіўся.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікам міліцыі ўдалося ўстанавіць асобу мужчыны. Ім аказаўся 48-гадовы жыхар сталіцы. Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, раней ён таксама здзейсніў аналагічны ўчынак: пад тым самым выглядам папрасіў у іншага кіроўцы таксі 150 рублёў, якія ў наступным не вярнуў.

Як высветлілася, гэта не адзіны спосаб крадзяжу грошай мужчынам. Яшчэ ў аднаго таксіста падазраваны выкраў 100 рублёў з бардачка машыны, пакуль кіроўца адцягнуў сваю ўвагу.

Устаноўлена, што ўсяго жыхаром сталіцы былі выкрадзеныя грашовыя сродкі на суму больш за 400 рублёў. Вядома, што іх ён выдаткаваў на ўласныя патрэбы.

Зламыснік змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Супрацоўнікі міліцыі праводзяць далейшыя мерапрыемствы па ўстанаўленні пацярпелых, а таксама даказванні іншых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці мужчыны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pan.ru

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.