Вы тут

Круглы стол «Вышэйшая адукацыя ва ўмовах постпандэміі» прайшоў у БДУ


Мерапрыемства было арганізаванае ў рэжыме анлайн па ініцыятыве Белдзяржуніверсітэта і Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.


У дыскусіі прынялі удзел першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава, рэктар БДУ Андрэй Кароль, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў, генеральны дырэктар Мінскага аўтамабільнага завода Валерый Іванковіч, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі і працы і сацыяльнай абароны нашай краіны. Такі склад круглага стала абумоўлены неабходнасцю наладзіць дыялог паміж універсітэтамі, экспертамі і заказчыкамі кадраў для падрыхтоўкі запатрабаваных спецыялістаў для розных сфер эканомікі.

Удзельнікі абмеркавалі інавацыйныя падыходы ў адукацыі з выкарыстаннем сучасных ІКТ, разгледзелі рызыкі і перавагі выкарыстання дыстанцыйных формаў, важнасць асобы студэнта ў навучальным працэсе, масавасць і элітарнасць  вышэйшай школы.  Асаблівая ўвага была нададзена захаванню якасці адукацыі ў перыяд пандэміі і постэпідэміялагічнай сітуацыі. Было адзначана, што сёння інфармацыйная мадэль адукацыі, пры якой вучня/студэнта ўспрымаюць як «чысты аркуш», вядзе да падрыхтоўкі шаблонна думаючага, маналагічнага выпускніка, не схільнага змяняцца ва ўмовах хуткіх перамен, што адбываюцца  у свеце. Адукацыя будучыні — гэта адукацыйная метадалогія, змест і тэхналогіі, якія здольныя выявіць і раскрыць патэнцыял студэнта, дапамагчы яму ўбачыць свае магчымасці і сваю ўнікальнасць, межы свайго няведання. У будучыні такі студэнт стане запатрабаваным спецыялістам з гнуткім мысленнем, здольным вырашыць любую нестандартную сітуацыю.

У рамках анлайн-сустрэчы была адзначаная неабходнасць актывізацыі і пошуку новых форм узаемадзеяння паміж працадаўцамі і ўніверсітэтамі, умацавання ўзаемнага супрацоўніцтва прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі ў падрыхтоўцы кадраў. Сёння важная двухбаковая зацікаўленасць у гэтым напрамку.

Удзельнікі дыскусіі падкрэслілі важнасць такіх мерапрыемстваў, якія дазваляюць усебакова ацаніць пытанні ў галіне падрыхтоўкі кадраў. Таксама была дасягнутая дамоўленасць аб арганізацыі падобных сустрэч на рэгулярнай аснове для канструктыўнага і калегіяльнага пошуку рашэнняў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».