Вы тут

Фінансісты аб'ядноўваюцца ў барацьбе з пандэміяй


У гэты складаны час работнікі беларускіх банкаў аказваюць усебаковую дапамогу медыкам. Як адзначыў прэс-сакратар Асацыяцыі беларускіх банкаў Павел Сіманаў, на працягу сакавіка—красавіка спецыялісты гэтай арганізацыі выдзелілі сродкі альбо набылі і перадалі ўстановам аховы здароўя Беларусі медыцынскую тэхніку і абсталяванне (у прыватнасці, апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, сістэмы абагравання хворых, дэфібрылятары, пульсаксіметры), сродкі індывідуальнай аховы медыцынскага персаналу і дэзынфекцыі на суму звыш 2,2 млн рублёў.


Банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі аказваюць дапамогу медустановам па ўсёй краіне. У прыватнасці, банкамі пералічана каля 570 тысяч рублёў на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя, які адкрыты ў Рэспубліканскім цэнтры арганізацыі медыцынскага рэагавання. Беларусбанк аказвае падтрымку дзясяткам сталічных і раённых бальніц, Белінвестбанк ажыццявіў бязвыплатную пастаўку 100 тысяч санітарна-гігіенічных масак у 40 медыцынскіх устаноў, банк БелВЭБ закупляе апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх і дапамагае бальніцам Віцебскай вобласці, а банк ВТБ (Беларусь) — Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа.

Значную дапамогу аказваюць уласнікі, даччыныя структуры, прафсаюзныя і іншыя грамадскія арганізацыі банкаў. Так, бенефіцыяр МТБанка — СЗАТ «Энерга-Ойл» бязвыплатна перадаў Міністэрству аховы здароўя 10 апаратаў ШВЛ, 50 тысяч тэстаў на каранавірус і 200 тысяч рэспіратараў, адна з даччыных кампаній БПС-Ашчадбанка — апараты ШВЛ, сістэмы абагравання хворых і іншае медыцынскае абсталяванне, а прафкам Пріорбанка штомесяц пералічвае сродкі на дабрачынны рахунак Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

«Прымаючы пад увагу складаную эпідэміялагічную абстаноўку і ўсведамляючы сацыяльную адказнасць бізнесу, усе беларускія банкі і іншыя арганізацыі фінансавага сектара краіны актыўна ўключыліся і дапамагаюць нашым медыкам у барацьбе з каранавірусам, — адзначыла выконваючая абавязкі старшыні Асацыяцыі беларускіх банкаў Ганна Кавалёва. — І гэтая дапамога будзе працягнутая».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».