Вы тут

У сталіцы 27 мая адкрыюць самы працяглы арт-аб’ект


Маляўнічае палатно графіці «#раЗАм» упрыгожыла ў мікрараёне Курасоўшчына Кастрычніцкага раёна сталіцы 350-метровы фасад гаражнага комплексу. Адкрыццё стылізаванага нацыянальным каларытам арт-аб'екта адбудзецца 27 мая ў 15:00 (Мінск, вул. Казінца, 127), паведамілі ў ЦК БРСМ.


У Год малой радзімы такі маляўнічы падарунак раёну ў рамках праекта Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ «Мой родны кут» падрыхтавала актыўная моладзь горада. На графіці адлюстравана сувязь пакаленняў беларусаў у класічных вобразах розных узростаў, тут умела спалучаюцца элементы нацыянальнага арнаменту — маладосць, агонь, сям’я, росквіт. Незвычайнае палатно адлюстроўвае традыцыйныя заняткі беларусаў на малой радзіме — сяўбу, сенакос, рыбалку, а таксама святы «Купалле» і «Дажынкі». Не абышлося без гонару айчыннага машынабудавання — вялізнага «БелАЗа», трактара «Беларусь» і камбайнаў. На графіці знайшлі сваё адлюстраванне такія славутасці краіны як Мірскі замак, Касцёл Святога Сымона і Святой Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску і інш. У цэнтры карціны — грацыёзны зубр — сімвал Беларусі.

Над стварэннем самага працяглага арт-аб’екта сталіцы працавалі #раЗАм каманда мастакоў у складзе актывістаў БРСМ, мінчукоў Іллі Трускоўскага і Івана Калтовіча.

На роспіс сцяны ў хлопцаў сышло як мінімум тры тыдні і 350 балончыкаў аэразольнай фарбы. Безумоўна, для прамалёўкі дэталяў ім спатрэбіліся і традыцыйныя пэндзлі.

Ідэйным натхняльнікам творчага праекта «#раЗАм» стаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Сяргей Клішэвіч, які #раЗАм з моладдзю прыме ўдзел у адкрыцці мурала. У мерапрыемстве таксама плануецца ўдзел кіраўніка Кастрычніцкага раёна г. Мінска Генадзя Любатынскага і першага сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Дзмітрыя Варанюка.

Праект «Мой родны кут», разынкай якога сталі графіці, ахапіў усе раёны Мінска. У Год малой радзімы моладзь сталіцы добраўпарадкавала і ўпрыгожыла нямала месцаў.

Так, у Маскоўскім раёне з’явіўся малюнак славянскіх багоў і беларускі арнамент на трансфарматарнай будцы. Раней моладзь добраўпарадкавала двары ў Заводскім і Фрунзенскім раёнах. Там з’явіліся паркоўкі для веласіпедаў, арыгінальная лесвіца з прыступкамі ў выглядзе клавіш фартэпіяна. Мастацкую выяву нанеслі на сцяну гаражнага кааператыва ўздоўж вуліцы.Сцебянёва. Цаглянае палатно даўжынёй больш за 300 метраў было распісана краявідамі беларускай прыроды.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: calligraphy-museum.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».