Вы тут

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікае дарослых быць прыкладам для сваіх дзяцей


Налепкі з такім лозунгам з’явіліся на прыпынках грамадскага транспарту ў Партызанскім раёне Мінска.


Фота: АДАІ РУУС Партызанскага раёна Мінска.

Такім чынам напярэдадні летніх канікул супрацоўнікі раённай ДАІ вырашылі расказаць удзельнікам дарожнага руху аб асноўных правілах бяспекі і нагадаць бацькам, што менавіта яны з'яўляюцца прыкладам для сваіх дзяцей.

Як распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі, ідэя такіх налепак ўзнікла даўно. Увасобіць яе ў рэальнасць дапамог творчы калектыў цэнтра цэнта дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Вікторыя», распрацаваўшы макет плаката.

— Інфармацыя, якая змяшчаецца ў ім, падказвае дарослым, чаму трэба навучыць маленькага пешахода, каб ён не стаў удзельнікам дарожна-транспартнага здарэння. Так, бацькі павінныя растлумачыць дзецям, як трэба паводзіць сябе паблізу праезнай часткі, як пераходзіць дарогу па пешаходных пераходах, што неабходна рабіць на прыпыначных пунктах і ў грамадскім транспарце, — распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева.

Падобныя налепкі ў бліжэйшы час плануецца нанесці на прыпынкі грамадскага транспарту, якія знаходзяцца паблізу навучальных устаноў раёна.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».