Вы тут

Каля 500 тыс. беларускіх дзяцей аздаравіліся ў Італіі за час дыпламатычных адносін дзвюх краін


Пра гэта расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Марыё Джорджа Стэфана Бальдзі сёння ў час анлайн-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, прысвечанай беларуска-італьянскаму супрацоўніцтву, перадае БелТА.


Марыё Джорджа Стэфана Бальдзі адзначыў, што дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўстаноўлены ў 1992 годзе. «Казаць пра адносіны паміж Беларуссю і Італіяй — гэта значыць ахапіць амаль 30 гадоў, — працягнуў ён. — Павінен сказаць, што адносіны на працягу ўсяго гэтага перыяду маюць адну рысу — яны адрозніваюцца ростам».

«З таго моманту, калі мы ўстанавілі дыпламатычныя адносіны, умацаваліся і гуманітарныя сувязі. Пачатак 1990-х гадоў адзначана запускам аздараўленчых паездак дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай аварыі. Быў створаны своеасаблівы вялікі гуманітарны мост, дзякуючы якому за мінулыя гады ў Італіі пабывалі каля 500 тыс. беларускіх дзяцей. Яны гасцявалі ў італьянскіх сем'ях, праводзілі канікулы. Гэта адзіны ў сваім родзе праект у свеце», — сказаў Марыё Джорджа Стэфана Бальдзі.

Паводле яго слоў, гуманітарныя кантакты з'яўляюцца важным аспектам ўсебаковага ўзаемадзеяння, бо менавіта міжчалавечыя сувязі сталі асноватворнымі ў беларуска-італьянскім супрацоўніцтве. «Гэта адносіны дружбы, якія не залежаць ад урадаў і не звязаны з гандлёвым абаротам. Гэта гарантыя ўстойлівасці партнёрства паміж нашымі краінамі», — заявіў дыпламат.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Яны пазнаёмiлiся ў 10-гадовым узросце ў харэаграфiчным вучылiшчы i з таго часу не расстаюцца.

Грамадства

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Колькасць людзей, якiя спрабуюць адшукаць свае каранi, з кожным годам павялiчваецца. 

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.