Вы тут

Мінадукацыі рэкамендуе арганізаваць у школах кансультацыі па ЦТ для выпускнікоў 11-х класаў


Пра гэта паведаміла прэс-сакратар ведамства Людміла Высоцкая, перадае БелТА.


"Гэта дазволіць абітурыентам лепш падрыхтавацца і паказаць больш высокія вынікі, — сказала Людміла Высоцкая. — Кансультацыі рэкамендавана арганізаваць з 15 па 23 чэрвеня. Пры гэтым кожная школа сама вызначыць час і фармат іх правядзення".

Сёлета ЦТ стартуе 25 чэрвеня. У гэты дзень абітурыенты будуць праходзіць іспыт па беларускай мове. ЦТ па рускай мове адбудзецца — 26 і 27 чэрвеня, па матэматыцы — 1 і 2 ліпеня. ЦТ па замежнай мове можна будзе здаць 6 ліпеня, апошнім будзе ЦТ па сусветнай гісторыі — 16 ліпеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».