Вы тут

У Мінскай вобласці вызначылі пераможцаў конкурсу "Настаўнік года"


Яны прадставяць цэнтральны рэгіён на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.


Як расказалі ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, у фінале за званне “Настаўнік года Мінскай вобласці” дыстанцыйна спаборнічалі 24 педагога. Кожны з іх прадэманстраваў свой прафесіяналізм і талент у відэазапісу міні-урока па тэме “Вучыць трэба не для школы, а для жыцця”, творчай самапрэзентацыі на сцэне, а таксама ў публічным прадстаўленні вопыту сваёй працы ў рэжыме анлайн-трансляцыі.

Члены журы конкурсу адзначылі, што ўсе ўдзельнікі фіналу валодаюць здольнасцю выходзіць за рамкі традыцыйнага навучання, умеюць працаваць у інавацыйным рэжыме. Яны надзвычай творчыя, актыўныя, знаходзяцца ў бесперапынным педагагічным пошуку.

Па выніках трох тураў конкурса “Настаўнік года Мінскай вобласці” вызначаны пераможцы ў васьмі намінацыях. Ім будуць уручаны дыпломы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама і сімвал конкурсу “Настаўнік года Мінскай вобласці” – “Хрустальная сініца”.

  • Пераможцам у намінацыі “Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура” стаў МАЛІНОЎСКІ Васіль Уладзіміравіч, дырэктар, настаўнік рускай мовы і літаратуры Маладзечанскай сярэдняй школы № 1 імя Янкі Купалы.
  • У намінацыі  “Замежная мова” – ПАТАПЕНКА Паліна Уладзіміраўна, настаўнік французскай мовы сярэдняй школы № 5 г. Жодзіна.
  • У намінацыі “Выхавальнік дашкольнай адукацыі” – ГЯЧ Вікторыя Пятроўна, выхавальнік Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці "Сонейка" г. Слуцка.
  • У намінацыі “Пачатковыя класы” – ІВАНЮШЫНА Святлана Аляксандраўна, настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 1 г. Лагойска.
  • У намінацыі “Гісторыя, грамадаЗнаўства, геаграфія” – ТРАФІМЧЫК Алена Аляксандраўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства слуцкай сярэдняй школы № 13.
  • У намінацыі  “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка” – КАВАЛЬКОВА  Таццяна Віктараўна, настаўнік матэматыкі младзечанскай гімназія № 7.
  • У намінацыі “Хімія, біялогія” – ШЫЦЬКО Людміла Іванаўна, настаўнік хіміі сярэдняй школы № 3 г. Нясвіжа.
  • У намінацыі “Музыка, выяўленчае мастацтва, айчынная і сусветная  мастацкая культура, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка” – КАМІНСКІ Канстанцін Анатольевіч, настаўнік працоўнага навучання сярэдняй школа № 3 г. Нясвіжа.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: wallhere.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Яны пазнаёмiлiся ў 10-гадовым узросце ў харэаграфiчным вучылiшчы i з таго часу не расстаюцца.

Грамадства

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Колькасць людзей, якiя спрабуюць адшукаць свае каранi, з кожным годам павялiчваецца. 

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.