Гэтым летам 27 студэнцкіх педагагічных атрадаў БДПУ агульнай колькасцю больш як 350 студэнтаў будуць працаваць на базе дзіцячых аздараўленчых лагераў, спартыўна-аздараўленчых комплексаў, санаторыяў і ў цэнтрах рэабілітацыі дзяцей у Мінскай і Віцебскай абласцях.
Асноўная аздараўленчая кампанія ў краіне стартуе 15 чэрвеня. Тады ж распачнуць сваю працу восем студэнцкіх педагагічных атрадаў БДПУ: «Ліра» (факультэта эстэтычнай адукацыі), «Імпульс-1» (Інстытута псіхалогіі), «Пралеска» і «Жамчужына» (факультэта дашкольнай адукацыі), «Данка» і «Данка-3» (факультэта пачатковай адукацыі), «Інклюзіў» (Інстытута інклюзіўнай адукацыі) і «Ветразь-2» (агульнаўніверсітэцкі атрад).
А для студэнцкага педагагічнага атрада «Сузор’е» сезон ужо стартаваў. 21 мая дзесяць студэнтаў накіраваліся ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня». 31 мая да іх далучацца яшчэ 20 студэнтаў.
Акрамя таго, гэтым летам у сямнаццаты раз у Мінску будзе рэалізоўвацца валанцёрскі праект «Дзеці сталіцы». На базе пяці школ чатырох раёнаў горада студэнты БДПУ будуць займацца арганізацыяй вольнага часу дзяцей, якія праводзяць лета ў горадзе.
Для ўсіх студэнтаў, якія працуюць у якасці выхавацеляў і важатых, было арганізавана навучанне ў «Анлайн-школе важацкага майстэрства». Удзельнікі педагагічных атрадаў знаёміліся з асаблівасцямі і спецыфікай арганізацыі дзіцячага адпачынку і методыкамі правядзення развіццёвых, творчых і спартыўных мерапрыемстваў. Заняткі для іх праводзілі кіраўнікі студэнцкіх атрадаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота прэс-службы БДПУ
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.