Вы тут

Цёпла, але дажджліва. Сонца прыгрэе да 22 градусаў


У апошні тыдзень мая летняе надвор'е да нас не прыйдзе, але замаразкі спыняцца. Чакаецца аднаўленне цёплага тэмпературнага рэжыму, ды і дажджоў на гэтым тыдні будзе шмат, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідра-
метэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Асабліва патрэбныя ападкі па поўдні краіны, дзе пакуль месцамі выпала толькі каля 30 % месячнай нормы. Чакаем...


mail.ru

А сёння будзе воблачна з праясненнямі, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні слабы, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 16 градусаў да плюс 22. У сераду чакаецца таксама не зусім сонечнае надвор'е. Уначы па паўднёвым усходзе, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткія навальнічныя дажджы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—10 цяпла, удзень — ад плюс 15 градусаў да плюс 21.

У ноч на чацвер будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў могуць быць слабыя туманы. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 да плюс 10 градусаў, удзень — 15—22 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу і выхадныя пад уплывам маларухомага франтальнага падзелу ўшчыльніцца воблачнасць. Амаль паўсюдна пройдуць дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным складзе 6—12 цяпла, удзень будзе ад плюс 13 градусаў да плюс 20.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.