Вы тут

З 1 чэрвеня стартуе акцыя "Летняе падарожжа з кнігай"


Выдавецкі дом "Звязда" і ААТ "Белкніга" з 1 чэрвеня па 31 жніўня праводзяць сумесную акцыю "Летняе падарожжа з кнігай".


Акцыя накіраваная на падтрымку беларускіх аўтараў і развіццё нацыянальнай літаратуры, а таксама выхаванне дзяцей з дапамогай класічных і сучасных твораў, адраджэнне традыцыі сямейнага і дамашняга чытання.

Усё лета ў кнігарнях "Белкніга" творы беларускіх празаікаў і паэтаў, адрасаваныя дзяцям і выпушчаныя ў Выдавецкім доме "Звязда" на беларускай і рускай мовах, прадаюцца са зніжкай 10 %. Са спісам выданняў можна пазнаёміцца на сайце ААТ "Белкніга".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?