Вы тут

У Беларусі — 37 144 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 14 449 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 25 мая ў Беларусі зарэгістравана 37 144 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 463 004 тэсты на каранавірус.

14 155 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 204 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Прэзідэнт Беларусі на нарадзе 25 мая заявіў: «Калі (я часта кажу, гэта апошні месяц) і далей так пойдзе, то будзем лічыць, што мы справіліся з божай дапамогай з гэтым захворваннем. Пачалося гэта з Віцебска. Віцебск ужо канстатуе факт, што яны ўнізе па захворванні. Сведчаннем таму з’яўляецца, што мы бальніцы пачалі зачышчаць, вымываць — тыя, якія рыхтавалі як рэзерв для каранавіруса».

Паводле яго слоў, аналагічная сітуацыя назіраецца і ў Мінску. «На плато ўжо знаходзімся, па заявах урачоў. Я, праўда, не так аптымістычны ў сілу сваіх забабонаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Тым не менш, грунтуючыся на развіцці сітуацыі, ужо і ў Мінску плануюць у найбліжэйшы час вяртаць да звычайнай працы шэраг лячэбных устаноў, у тым ліку анкалагічнага і гінекалагічнага профілю, бальніцу хуткай меддапамогі. «У прынцыпе, мы адчуваем, што нам ужо не спатрэбяцца гэтыя бальніцы ў Мінску (пад лекаванне хворых з каранавірусам. — Заўвага.), — заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў стабілізацыю захворвання і нават некаторае зніжэнне ў Мінскай вобласці. Нядрэнная абстаноўка і ў Магілёўскай вобласці. «Калі так, то ў нас застануцца толькі дзве вобласці — Брэсцкая і Гомельская, — якія мы павінны кантраляваць. Яны пазней за ўсіх увайшлі ў гэты працэс, і спецыялісты кажуць аб тым, што яны пазней за ўсіх і выйдуць, на тыдзень дзесьці», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ў штодзённым рэжыме, раніцай і ўвечары, цікавіцца адпаведнымі пытаннямі і праблемамі. «Ложкаў дастаткова. Цяжкіх менш стала. Мабыць, вірус усё ж аслабеў ужо, вірулентнасць яго ўжо не тая. Дай бог, каб не тая. Але пры гэтым мы павінны трымаць у розуме другую хвалю. Ніхто не даказаў, што яна будзе, але мы павінны да гэтага рыхтавацца. І ніхто не ведае, калі яна прыйдзе. Калі зімой і восенню, то дай бог, каб мы сур’ёзна змаглі падрыхтавацца да гэтага. А, можа быць, гэтая бяда нас міне. Тым не менш, расслабляцца нельга», — падкрэсліў беларускі лідар.

Прэв’ю: stranaprotivnarkotikov.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».