Вы тут

Пасольства: Беларусы, якія знаходзяцца ў Расіі, маюць права на бясплатнае лячэнне ад каранавіруса


Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Расіі, маюць права бясплатна атрымаць медыцынскую дапамогу ў выпадку захворвання на новую каранавірусную інфекцыю. Такое растлумачэнне апублікавана на сайце дыпмісіі, цытуе БЕЛТА.


"Грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у Расіі (ёсць пасведчанне на права жыхарства ў РФ), маюць роўныя правы з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі на атрыманне медыцынскай дапамогі, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных і муніцыпальных установах аховы здароўя Расіі па полісе абавязковага медыцынскага страхавання (АМС). Грамадзяне Беларусі, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць і не працуюць, маюць права атрымаць бясплатную хуткую медыцынскую дапамогу і медыцынскую дапамогу ў выпадку ўзнікнення ў іх у перыяд знаходжання ў Расіі захворванняў, што ўяўляюць небяспеку для навакольных. Каранавірусная інфекцыя (2019-nCoV) унесена ў гэты пералік у адпаведнасці з пастановай урада РФ ад 31 студзеня 2020 года нумар 66 "Аб унясенні змянення ў пералік захворванняў, што ўяўляюць небяспеку для навакольных", - гаворыцца ў паведамленні пасольства.

Акрамя таго, грамадзяне Беларусі таксама могуць набываць полісы добраахвотнага медыцынскага страхавання і ў адпаведнасці з імі атрымліваць медыцынскую дапамогу.

Пры ўзнікненні праблемных пытанняў, звязаных з аказаннем медыцынскай дапамогі ў Маскве, у дыппрадстаўніцтве параілі звяртацца па тэлефоне гарачай лініі: +7 (495) 870-45-09 (штодзень з 8.00 да 21.00). "Па гэтым тэлефоне прымаюцца заяўкі ў выпадках, калі вам не аказалі медыцынскую дапамогу або неабходна дапамога ў дастаўцы прадуктаў і лякарстваў (для пенсіянераў і гараджан з хранічнымі захворваннямі)", - дадалі ў пасольстве.

Цяпер рашэннем расійскага боку з-за сітуацыі з каранавірусам прыпынены рэгулярныя авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны з іншымі краінамі, у тым ліку з Беларуссю.

Прэв'ю: delo.ua

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.