Вы тут

Кітай завершае стварэнне сістэмы «Бэйдоў»


Апошні спадарожнік запусцяць у чэрвені.


Запускам апошняга спадарожніка ў чэрвені Кітай плануе завяршыць стварэнне ўласнай спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы «Бэйдоу» (BDS). Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік BDS, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Апошнім спадарожнікам у сямействе будзе геастацыянарнай спадарожнік на калязямной арбіце сістэмы BDS-3, якая ўжо аказвае карыстальнікам па ўсім свеце глабальныя паслугі вызначэння месцазнаходжання і навігацыі, заявіў кіраўнік Канцылярыі па кіраванні кітайскай спадарожнікавай навігацыйнай сістэмай Жань Чэнцы у інтэрв’ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая (China Central Television, CCTV).

«У сямействе сістэмы BDS-3 налічваецца 30 спадарожнікаў, 29 з іх зараз знаходзяцца на арбіце. Яе будаўніцтва будзе цалкам завершана ў чэрвені пасля запуску апошняга спадарожніка. Спадарожнік і ракета-носьбіт ўжо накіраваліся на стартавую пляцоўку, вядзецца падрыхтоўка да запуску», — адзначыў ён.

Кітайскія навукоўцы ўзяліся за фарміраванне сістэмы BDS-3, якая тэхналагічна больш дасканалая, чым BDS-2, у 2009 годзе. Па словах Жань Чэнцы, аб завяршэнні фарміравання глабальнай сістэмы будзе абвешчана пасля запуску апошняга спадарожніка. Сістэма будзе прадастаўляць сваім карыстальнікам усе паслугі, уключаючы высокадакладнае пазіцыянаванне і абмен кароткімі паведамленнямі, што «прынясе новыя яркія фарбы ў глабальныя навігацыйныя спадарожнікавыя сістэмы».

Фота: travelask.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».