Вы тут

СМІ: Японія накіруе яшчэ каля $1 трлн на падтрымку эканомікі ва ўмовах пандэміі


Урад Японіі мае намер прыняць другі дадатковы бюджэт на бягучы фінансавы год [пачаўся ў красавіку] аб'ёмам каля 100 трлн іенаў ($ 929 млрд). Пра гэта паведаміла ў панядзелак газета Nikkei, піша ТАСС.


Адзначаецца, што больш за палову з гэтых сродкаў пойдуць на новую праграму крэдытавання бізнесу, які сутыкнуўся з вялікімі праблемамі з-за пандэміі каранавіруса. Таксама бюджэт, як чакаецца, будзе ўключаць у сябе субсідыі на арэндную плату і зарплату супрацоўнікам у выпадку, калі прыватныя прадпрымальнікі былі вымушаныя часова спыніць сваю дзейнасць падчас дзеяння рэжыму надзвычайнай сітуацыі.

Акрамя таго, частка сродкаў пойдзе на падтрымку медыцынскіх устаноў, у першую чаргу ў рэгіёнах, а таксама на фінансавую дапамогу ўніверсітэтам, якія прынялі рашэнне знізіць памер аплаты за навучанне.

У канцы красавіка ў Японіі быў ухвалены дадатковы бюджэт на бягучы фінансавы год (пачаўся 1 красавіка 2020 года) з мэтай падтрымкі эканомікі краіны ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Памер дадатковай часткі бюджэту складае 25,6 трлн іенаў ($ 237 млрд). Сродкі пойдуць на выплаты ўсім жыхарам Японіі грашовай дапамогі ў памеры 100 тыс. іенаў ($ 930). Бюджэт Японіі на бягучы фінансавы год складае 102,66 трлн іенаў ($ 947 млрд). Асноўную долю расходнай часткі складаюць выдаткі на сацыяльнае забеспячэнне.

Тым не менш, на думку ўладаў краіны, негатыўны эфект ад пандэміі будзе захоўвацца працяглы час, у сувязі з чым спатрэбіцца пашырэнне мер падтрымкі эканомікі. Як заявіў прэм'ер-міністр Сіндзо Абэ, другі дадатковы бюджэт павінен быць прыняты да 17 чэрвеня.

Паводле апошніх звестак, колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам на тэрыторыі Японіі, уключаючы пасажыраў і экіпаж круізнага лайнера Diamond Princess, перавышае 17,3 тыс., памерлі больш за 850 чалавек. Звыш 13,8 тыс. чалавек паправіліся.

Прэв'ю: rg.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Яны пазнаёмiлiся ў 10-гадовым узросце ў харэаграфiчным вучылiшчы i з таго часу не расстаюцца.

Грамадства

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Колькасць людзей, якiя спрабуюць адшукаць свае каранi, з кожным годам павялiчваецца. 

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.