Вы тут

Рэкорды Юньнані


Кітайская правінцыя плённа супрацоўнічае з краінамі ўздоўж «Пояса і шляху».


Тавараабарот паміж правінцыяй Юньнань на паўднёвым захадзе Кітая і краінамі, размешчанымі ўздоўж «Пояса і шляху», летась вырас на 14,9 проц. у гадавым вылічэнні да 162,8 млрд юаняў ( каля 23,6 млрд. долараў). Пра гэта сведчаць дадзеныя мясцовай мытнай службы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Паводле статыстыцы, доля адпаведнага паказчыка ў знешнегандлёвым абароце правінцыі перавысіла 70 працэнтаў.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі правінцыі па выніках мінулага года склаў 232,4 млрд юаняў, што апынулася на 17,9 працэнта больш, чым у 2018-м. У прыватнасці, экспарт з правінцыі павялічыўся на 22,4 працэнтаў — да 103,7 млрд юаняў, а імпарт дасягнуў 128,7 млрд юаняў з ростам на 14,6 працэнта.

Тавараабарот правінцыі з АСЕАН склаў 114,3 млрд юаняў (рост на 25,8 працэнта). Па выніках мінулага года экспарт сельгаспрадукцыі з правінцыі Юньнань усталяваў новы рэкорд, пастаўкі электрамеханічнай і працаёмкай прадукцыі ў іншыя краіны таксама прадэманстравалі ўстойлівы рост.

Фота: p1.img.cctvpic.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.