Вы тут

У Мінску бяспраўнік на легкавушцы ўрэзаўся ў асвятляльную мачту


Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца аўтамабіля Jaguar рухаўся па МКАД (49-ы км) з боку Даўгінаўскага тракта ў напрамку Лагойскага тракта і каля 1.30 не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Аўтамабіль загарэўся, гаворыцца ў Тelegram-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Кіроўца 1990 года нараджэння дастаўлены ў бальніцу. У салоне ён знаходзіўся адзін.

Устаноўлена, што вадзіцель неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за кіраванне без права кіравання, перавышэнне хуткаснага рэжыму, а таксама па арт.18.16 ч.1. КаАП (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду).

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».