Вы тут

Дзядзько: У Мінску многія пацыенты з COVID-19 пачынаюць дыхаць самі пасля двух-трох тыдняў на ШВЛ


У маі практычна ва ўсіх стацыянарах Мінска ёсць ужо мноства пацыентаў, якія былі адлучаныя ад ШВЛ пасля працяглай штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пра гэта ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" распавёў загадчык аддзела анестэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Аляксандр Дзядзько.


У эфіры паказалі кадры з рэанімацыі НПЦ. Адзін з пацыентаў з COVID-19 тут 39 дзён быў падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Цяпер ён дыхае сам. Акрамя таго, у цэнтры зрабілі аперацыю па перасадцы печані мужчыне з каранавірусам, піша БЕЛТА.

"У маі пасля працяглай вентыляцыі, якая складала два, тры тыдні, а то і больш, ва ўсіх практычна стацыянарах горада меліся ўжо цэлыя серыі пацыентаў, якія былі адлучаныя ад ШВЛ. І мы спадзяемся, што такая статыстыка будзе складаць каля 70% ачунялых адлучаных ад ШВЛ", - сказаў Аляксандр Дзядзько. Пры гэтым пасля пачатку пандэміі медыкі атрымлівалі дадзеныя аб тым, што вельмі нізкі працэнт пацыентаў адлучваецца ад вентыляцыі, лятальнасць вельмі высокая.

Аляксандр Дзядзько з'яўляецца кіраўніком Беларускага таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў. Нядаўна ён праводзіў вэбінар на тэму "Практычныя аспекты аказання анестэзіёлага-рэанімацыйнай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19".

"Мы ўзялі групу пацыентаў, якія памерлі за гэты перыяд у аддзяленнях рэанімацыі. Туды, вядома, уваходзілі пацыенты з пацверджанай COVID-інфекцыяй і тыя, у якіх COVID-інфекцыя не была пацверджана. І лічылі лятальнасць. Гэта, вядома, прыблізныя паказчыкі былі, але яны паказалі на тое, што нашы дадзеныя прыкладна супастаўныя з тымі дадзенымі, якія ёсць у замежных спецыялістаў", - распавёў медык.

"Там было шмат такіх нюансаў, якія чалавек, які не ведае тонкасцяў рэанімацыйнай працы, можа не зусім правільна інтэрпрэтаваць і разабрацца ў тых лічбах і ў тых паказчыках, якія мы прадэманстравалі", - адзначыў Аляксандр Дзядзько. У эфіры тэлеканала падкрэслілі, што на той нарадзе ўрачы зрабілі выснову, што падыходы да лячэння самых цяжкіх пацыентаў беларускімі медыкамі выбраны правільныя.

У НПЦ, дзе працуе Аляксандр Дзядзько, за адзін тыдзень правялі пяць аперацый па трансплантацыі печані і дзевяць - па перасадцы нырак. "COVID-інфекцыя - гэта сёння вялікая праблема, але калі чалавеку трэба выконваць аперацыю трансплантацыі печані і без яе ён у бліжэйшы час памрэ - няма ніякай розніцы ні для яго, ні для яго сям'і, ні для грамадства, ад чаго ён памрэ: ад таго, што яму не выканалі трансплантацыю печані ці ў яго развілася COVID-інфекцыя. Таму менавіта для гэтага ў нашай клініцы захоўваюцца ўсе астатнія віды медыцынскай дапамогі", - канстатаваў дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.