Вы тут

У Бярозаўскім раёне школьнік захрас у балоце


22 мая ратавальнікам паведамілі, што на рацэ Ясельда па пояс у вадзе знаходзіцца дзіця і не можа само выбрацца на бераг, інфармуе сайт МНС.


Калі на месца прыбылі супрацоўнікі МНС, высветлілася, што ў багністай частцы ракі на адлегласці каля метра ад берага знаходзіцца хлопчык.

Самастойна другакласнік рухацца ўжо не мог, яго сябар-першакласнік знаходзіўся побач на беразе ракі.

Ратавальнікі дасталі хлопчыка з балоцістай мясцовасці і пасля агляду медыкамі перадалі бацькам.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.