Вы тут

Анлайн-кірмаш інавацыйных распрацовак у сферы будаўніцтва правядуць 10 чэрвеня


Анлайн-кірмаш інавацыйных распрацовак па тэматыцы «Інавацыі ў будаўніцтве» пройдзе 10 чэрвеня, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях.


Мерапрыемства адбудзецца ў фармаце відэаканферэнцыі з анлайн-трансляцыяй на YouTube. Мэта анлайн-кірмашу — судзейнічанне камерцыялізацыі інавацыйных распрацовак у галіне будаўніцтва і інтэнсіфікацыі сувязей галіны з навукай. У час анлайн-кірмашу адбудзецца прэзентацыя распрацовак перад патэнцыйнымі заказчыкамі і спажыўцамі, а таксама дзелавыя перагаворы, падпісанне пратаколаў аб намерах супрацоўніцтва, заключэнне дагавораў аб супрацоўніцтве.

Заяўкі на ўдзел з апісаннем інавацыйных праектаў распрацоўшчыкам неабходна накіраваць да 17:30 29 мая на электронную пошту seminar@belisa.org.by. Што датычыцца зацікаўленых у распрацоўках, ім трэба накіраваць заяўку на той жа адрас да 8 чэрвеня ўключна або папярэдне прайсці анлайн-рэгістрацыю.

Пачатак работы — 11:00. Удзел у кірмашы бясплатны. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 (17) 379 60 22; +375 (17) 203 13 19; +375 (17) 379 60 31.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».