Вы тут

Мужчына затрымаў дзвюх жанчын падчас крадзяжу ў доме цёткі


Пра гэта паведамілі на сайце МУС.


На днях жыхар Рэчыцы вырашыў схадзіць у госці да сваёй 77-гадовай цёткі. Падышоўшы да хаты, мужчына ўбачыў святло ў акне — смуглявыя жанчыны неславянскай знешнасці ў пальчатках абшуквалі шафы, перабіралі рэчы. Пры гэтым гаспадыні дома побач не было. Стала зразумела, што яе дом абкрадаюць.

Пляменнік неадкладна замкнуў уваходныя дзверы звонку і патэлефанаваў у міліцыю. Госці зразумелі, што патрапілі ў пастку, і пачалі ўгаворваць іх выпусціць. Аднак мужчына дачакаўся патрульнага нараду.

Каментуе супрацоўнік УІГС МУС Аляксандр Марчанка:

— Хаўрусніцамі апынуліся жыхаркі бліжэйшых вёсак 26 і 38 гадоў, — паведамілі ў крымінальным вышуку Рэчыцкага РАУС. — Малодшая ужо была асуджаная за крадзеж. Калі яны прыйшлі да пацярпелай, тая спала, ўваходныя дзверы аказалася незамкнёнымі. Фігуранткі ўвайшлі і, пераканаўшыся, што на іх пытанні ніхто не адказвае, сталі абшукваць жыллё. Гаспадыня прачнулася, калі пачула размову незнаёмак і голас пляменніка за дзвярыма.

Уловам затрыманых ледзь не сталі срэбны пярсцёнак, наручны гадзіннік і прадукты. Дзеянням жанчын следчымі дадзеная прававая ацэнка і распачатая крымінальная справа за замах на крадзеж.

Прэв’ю: versiya.info

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.