Вы тут

За дзень беларусы патэлефанавалі птушкам больш за 50 тысяч разоў


Сумесны праект грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і А1 — «Выйдзі на сувязь з прыродай», які прапанаваў беларусам патэлефанаваць птушкам, у першыя суткі выклікаў сапраўдны ажыятаж. За дзень птушкам паступіла больш за 50 (!) тысяч званкоў.


Самымі запатрабаванымі абанентамі сталі салавей і шэрая кугакаўка: ім паступілі адпаведна 10 і 8 тысяч званкоў. 27 секунд доўжыўся ў сярэднім адзін званок. Калі падсумаваць працягласць усіх званкоў кожнай з птушак, атрымаецца, што тыя былі на сувязі прыкладна 1 300 000 секунд! Або 373 гадзіны.

Пачуць беларускага снегіра, берасцянку, малінаўку і яшчэ галасы семярых птушак захацелі не толькі беларусы. У кампаніі А1 адзначаюць, што паступалі званкі таксама з Украіны, Расіі, Чэхіі, Германіі і ЗША.

Праект «Выйдзі на сувязь з прыродай», распрацаваны ініцыятывай «Крэатон», прыйшоўся па душы беларусам. Сацыяльныя сеткі стракацелі паведамленнямі і каментарамі аб новым сэрвісе: «Што скажаш на гэта, Ілан Маск?», «Нарэшце ў Беларусі ёсць з кім пачырыкаць па тэлефоне», «Увесь вечар з дзецьмі тэлефанавалі птушкам», «Ужо прыслухоўваюся да кожнага знаёмага гуку на вуліцы»…

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.