Вы тут

МТС устанавіў рэкорд хуткасці ў тэставай зоне 5G SA ў Беларусі - 1,472 Гбіт/сек


Тэлекамунікацыйны аператар і правайдар лічбавых паслуг МТС запусціў у тэставым рэжыме аўтаномную сетку 5G SA (standalone). Яна ўнікальная тым, што не залежыць ад 4G і іншых больш ранніх тэхналогій.


Перадавая сетка пабудавана спецыялістамі МТС на ўласнай інфраструктуры з выкарыстаннем абсталявання Huawei. Перадача інфармацыі паміж абанентамі і кіраванне базавай станцыяй ажыццяўляецца толькі ў сетцы пятага пакалення. Пілотная зона разгорнута ў двух дыяпазонах - 1800 Мгц і 3500 Мгц у комплексе “Мінск-арэна”.

Спецыялісты прадэманстравалі  магчымасці пілотнай сеткі 5G у рэжыме рэальнага часу. Хуткасць падчас тэставання ў дыяпазоне 3500 МГц дасягнула 1,472 Гбіт /сек. Каб спампаваць фільм “вагой” 60 ГБ, спатрэбіліся 7 хвілін.

“Створаная тэставая зона 5G SA стала адной з першых у свеце. Асноўным адрозненнем сеткі ад рэалізаваных тэставых і камерцыйных запускаў 5G NSA з'яўляецца магчымасць перадачы дадзеных без прывязкі да 4G. У студзені гэтага года ў рамках доследнай эксплуатацыі мы запусцілі пілотныя зоны стандарту 5G NSA ў Мінску. Сетка 5G SA - гэта наступны крок у тэставанні тэхналогі”, - патлумачыў кіраўнік тэхнічнага дэпартамента кампаніі МТС Аляксей Цяжкіх.

“Тэхналогія 5G дазваляе не толькі хутка спампоўваць “цяжкі” кантэнт, але і актыўна выкарыстоўваць магчымасці дапоўненай і віртуальнай рэальнасці (AR і VR), прысутнічаць анлайн на канцэртах і спартыўных мерапрыемствах, не выходзячы з дому. Акрамя таго, мы бачым патэнцыял такой сеткі ў якасці хатняга інтэрнэту, бо яе прапускная здольнасць пераўзыходзіць існуючыя характарыстыкі праваднога інтэрнэту”, - дапоўніў калегу кіраўнік дэпартамента маркетынгу кампаніі МТС Віталь Адорскі.

Тэставая 5G-сетка можа стварыць аснову для яе наступнага камерцыйнага запуску ў Беларусі. У перспектыве ўкараненне тэхналогіі 5G паскорыць пераход да лічбавага свету, масавага выкарыстання IoT-прылад у галіне энергетыкі, аховы здароўя, прамысловасці і ЖКГ, кіравання робатызаванымі прыладамі і беспілотным транспартам.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: vedomosti.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».