Вы тут

Жыхарка Крупак скардзіцца: з суседняга стадыёна ёй на ўчастак часта прылятаюць мячы


Шаснаццаць чалавек выслухаў намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Андрэй Кунцэвiч падчас прыёму грамадзян у Крупскiм раёне. Прычым не толькi мясцовых жыхароў, але i з iншых раёнаў Мiншчыны, Брэсцкай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцей. Заяўнiкi агучылi пытаннi самай рознай тэматыкi.


Фота БЕЛТА.

Жыхар аграгарадка Хацюхова Крупскага раёна Мiхаiл Мiхайлавiч прасiў пасадзейнiчаць у рэгiстрацыi дома. Мясцовыя ўлады не даюць на гэта дазволу, спасылаючыся на тое, што ён парушыў заканадаўства. Сапраўды, мужчына пабудаваў жыллё на самавольна занятым зямельным участку. Дом узведзены з бярвёнаў, якiя ён перавёз з iншага населенага пункта, на адлегласцi два метры ад мяжы суседняга ўчастка. Па дзеючым заканадаўстве пабудова павiнна быць за тры метры ад мяжы. Акрамя таго, дом стаiць на старым фундаменце большага памеру, чым сам, што з'яўляецца парушэннем прадугледжаных нормаў. Таму зарэгiстраваць памяшканне нельга, яно падлягае зносу.

Разам з тым грамадзянiну прапанавалi выхад з сiтуацыi на законных падставах. У прыватнасцi, прыбраць пабудову, паколькi цяпер яна нежылая. Сельвыканкам выказаў гатоўнасць аказаць садзейнiчанне. Мясцовыя ўлады неаднаразова звярталiся па гэтым пытаннi ў вышэйстаячыя арганiзацыi з запытам: цi можна дазволiць узаконiць дом у выглядзе выключэння. Але адказ адмоўны: на заканадаўчым узроўнi нельга. Выйсце з сiтуацыi ёсць: неабходна перанесцi пабудову i ўзаконiць гранiцы ўчастка. Аднак Мiхаiла Мiхайлавiча такая прапанова не задавальняе — вялiкiя выдаткi.

Iншых варыянтаў у гэтай сiтуацыi няма, прыйшоў да высновы Андрэй Кунцэвiч, выслухаўшы меркаванне ўсiх зацiкаўленых бакоў. Ён даручыў старшынi райвыканкама Анатолю Козелу, каб спецыялiсты будаўнiчай галiны пракансультавалi мужчыну, як перанесцi дом з найменшымi стратамi.

Дом Вольгi Сямёнаўны на вулiцы Калiнiна ў Крупках мяжуе са стадыёнам мясцовай гiмназii. Тут праходзяць футбольныя матчы. I мяч часта трапляе на тэрыторыю яе домаўладання. Дзецi, каб яго забраць, лазяць цераз плот, топчуць грады. Жанчына звярталася ў пракуратуру, райвыканкам. Ёй пайшлi насустрач i ўладкавалi паверх агароджы металiчную сетку вышынёй 4,5 метра. Аднак Вольга Сямёнаўна стаiць на тым, каб установа замянiла цалкам стары плот. Андрэй Кунцэвiч даручыў мясцовым уладам яго адрамантаваць. Агароджа будзе заменена да пачатку новага навучальнага года, паабяцаў намеснiк старшынi райвыканкама Андрэй Вараб'ёў.

Таццяна Iларыёнаўна з вёскi Ламское Крупскага раёна расказала, што сястра яе бацькi, якая нядаўна памерла, пакiнула ёй завяшчанне на суму 2500 рублёў. Аднак гэтыя грошы яна не можа атрымаць, паколькi ў дакуменце няправiльна пазначана яе прозвiшча. Акрамя таго, жанчына не можа сабраць усе неабходныя дакументы. Першую праблему ўдалося вырашыць праз суд. А вось з другой не ўсё так проста: пенсiянерцы трэба пацвердзiць сваяцкiя адносiны з памерлай цёткай i факт смерцi бацькi. Андрэй Кунцэвiч звярнуўся да натарыуса натарыяльнай канторы Крупскага раёна Галiны Макарэвiч з просьбай дапамагчы разабрацца ў сiтуацыi i лiтаральна распiсаць кожны крок, куды звярнуцца i што зрабiць заяўнiцы.

Вiктар Iванавiч з Крупак прасiў пасадзейнiчаць у пастаяннай рэгiстрацыi ў садовым таварыстве, Алена Уладзiмiраўна — у пошуках сына, якi прапаў без вестак у 2017 годзе, Сяргей Аляксандравiч з Валожына — у выдзяленнi зямельнага ўчастка для будаўнiцтва жылых дамоў для работнiкаў сялянскай (фермерскай) гаспадаркi i домiкаў для размяшчэння турыстаў.

Андрэй Кунцэвiч уважлiва выслухаў усiх i пастараўся знайсцi рашэнне, якое б задаволiла ўсе зацiкаўленыя бакi.

На думку намеснiка кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, спецыфiка гэтага прыёму дастаткова традыцыйная. Як правiла, у межах прыёмаў заўсёды агучваецца нямала пытанняў, якiя датычацца зямельных спрэчак, шмат якiя звязаны з судовымi рашэннямi. Па кожным з iх iдуць адпаведныя судовыя разборы, i людзi абавязкова атрымаюць адказ.

Мясцовыя ўлады, лiчыць Андрэй Кунцэвiч, прымаюць адэкватныя меры рэагавання на звароты людзей. «А там, дзе неабходна падключыць рэспублiканскiя органы кiравання, я, думаю, мы абавязкова гэта зробiм. I скажу так, прыкладзём максiмум намаганняў для вырашэння тых праблем, якiя паднялi грамадзяне ў Крупках».

— Работа са зваротамi грамадзян, манiторынг сiтуацыi на месцах не з'яўляюцца нечым надзвычайным. Гэта пастаянная сiстэмная работа Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. I мы бачым, што прамыя лiнii, прыёмы грамадзян, у тым лiку з выездам у рэгiёны запатрабаваныя людзьмi. Па сутнасцi — гэта своеасаблiвая лакмусавая папера, якая дазваляе зрабiць высновы аб сiтуацыi ў раёне, падыходах мясцовых органаў улады да работы з людзьмi. Акрамя таго, як паказвае практыка, за канкрэтнай асабiстай гiсторыяй могуць хавацца пытаннi, якiя патрабуюць сiстэмных кiраўнiцкiх рашэнняў на рэспублiканскiм узроўнi. Як прыклад таму, работа па даручэннi Прэзiдэнта над новай рэдакцыяй Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, дзе шэраг палажэнняў былi скарэктаваныя з улiкам зваротаў грамадзян. Уважлiвыя i паважлiвыя адносiны да людзей ляжаць у аснове нашай дзяржаўнай палiтыкi, а зразумелая, адкрытая сiстэма зваротнай сувязi найважнейшы яе элемент», — сказаў напрыканцы журналiстам Андрэй Кунцэвiч.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Прыёмы грамадзян, як лакмусавая папера

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.