Вы тут

Чувашскi паэт Юрый Семяндэр прысвяціў верш Уладзiмiру Караткевiчу


Класiку беларускай лiтаратуры Уладзiмiру Караткевiчу прысвечаны многiя паэтычныя творы. У свой час была выдадзена кнiга «Уладзiмiр Караткевiч: вядомы i невядомы». I адзiн з яе раздзелаў выдаўцы склалi з вершаў-прысвячэнняў. Пры ўмове, што там былi сабраны далёка не ўсе творы, прысвячэнняў аказалася недзе каля 60 (!). У Леанiда Дранько-Майсюка нават дзве «караткевiчаўскiя» паэмы. Апошнiм часам з'явiлiся вершы-прысвячэннi Уладзiмiру Карткевiчу i ў iншых нацыянальных паэзiях: рускай (Юрый Шчарбакоў), чувашскай (Валерый Тургай), украiнскай (Глеб Кудрашоў), чачэнскай (Адам Ахматукаеў), сербскай (Даяна Лазаравiч)... Толькi што Мiкола Мятлiцкi пераклаў яшчэ адзiн чувашскi верш, прысвечаны беларускаму мастаку слова, — «Памяцi У. С. Караткевiча» . Аўтар — народны паэт Чувашыi Юрый Семяндэр. Паэт з Чэбаксар бываў у Беларусi, добра ведае беларускую лiтаратуру ранейшых дзесяцiгоддзяў. Перакладаў беларускую паэзiю на чувашскую мову. А зараз вось прычынiўся да нашай беларускай старонкi i такiм чынам...

Кастусь Ладуцька


Юрый СЕМЯНДЭР, народны паэт Чувашыi

Памяцi У. С. Караткевiча

Ў беларускай паэзii

Многа слаўных сыноў:

I Купала, i Колас,

I Танк, i Гiлевiч...

Вельмi кметна памiж

Самых зыркiх сцягоў

Развiнуўся душой

Караткевiч.

Па-чувашску чытаем

Шамякiна мы,

Сталi блiзкiмi Мележ,

Алесь Адамовiч...

Ды як зорка мiж iх,

Як агонь-дынамiт —

Узрыўны i гарачы заўжды

Караткевiч.

Макаёнак Андрэй

Ў Чэбаксарах як свой,

Любы Дудараў нам,

Не чужы — Рамановiч...

Верым мы: будзе з намi

Твой кожны герой,

Майстар сонечных п'ес

Цiмер наш Караткевiч.

Пераклад з чувашскай Мiколы Мятлiцкага

 

Цiмер (чув.) — Уладзiмiр.

Прэв'ю: ru.depositphotos.com

Загаловак у газеце: Чувашскi паэт пра класіка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.