Вы тут

У серыi «Беларускi кнiгазбор» выдадзеныя «Выбраныя творы» Аркадзя Куляшова


«Беларуская навука» зрабiла цудоўны падарунак чытачам да 75-годдзя Вялiкай Перамогi, выдаўшы ў серыi «Беларускi кнiгазбор» «Выбраныя творы» народнага паэта Беларусi Аркадзя Куляшова.


Найлепшыя вершы класiка беларускай паэзii, сярод якiх i славутая «Балада аб чатырох заложнiках», дапаўняюць паэмы: «Крыўда», «Сцяг брыгады», «Прыгоды цымбал», «Дом № 24», «Зорка Канiкула (Толькi ўперад)», «Цунамi», «Далёка да акiяна», «Варшаўскi шлях», «Хамуцiус». Такiя радкi не забываюцца: «Са слупоў, са сцен, аканiцаў / Пагражаюць Мiнаю загадам: / Ён павiнен скарыцца, / З'явiцца, / Здацца ў рукi фашысцкiм уладам. / I вiсiць той загад друкаваны / На Мiнаевай хаце i клецi; / А не з'явiцца — расстраляны / Будуць заўтра заложнiкi — / Дзецi...»

Увайшлi ў кнiгу i пераклады Аркадзя Куляшова — вершы А. Пушкiна, М. Лермантава, С. Ясенiна, украiнскiх мастакоў слова А. Малышкi i Л. Першамайскага, а таксама верш балкарца К. Кулiева. Завяршаюць кнiгу артыкулы пiсьменнiка пра сваю творчасць, гутарка з iм Уладзiмiра Анiсковiча, ды падрыхтаваная Марыяй Твардоўскай перапiска Аркадзя Куляшова i Аляксандра Твардоўскага.

«Беларускi кнiгазбор» чарговы раз уразiў грунтоўнасцю выдання. Фактычна ў аднатомнiку ўдалося сабраць усё самае значнае, што выйшла з-пад пяра народнага паэта Беларусi. Дарэчы, на пачатку «Выбраных твораў» чытача чакае сустрэча з грунтоўным, манаграфiчнага характару артыкулам Таiсы Грамадчанкi «Усё аддаў праўдзiваму радку...»

Больш за сорак гадоў прайшло з часу, як перастала бiцца сэрца вялiкага паэта Аркадзя Куляшова (1914—1978), а вершы яго жывуць i цяпер у свядомасцi чытачоў, з'яўляюцца для новых пакаленняў беларусаў мастацкiмi дакументамi няпростага часу. Найперш — мастацкiмi дакументамi i сведчаннямі пра драматычныя падзеi Вялiкай Айчыннай вайны.

Сяргей Шычко

Прэв'ю: companion.ua

Загаловак у газеце: Лiсты драматычнай памяцi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?