Вы тут

Беларусы i палякi сумесна прачыталi «Пана Тадэвуша»


Акцёры Купалаўскага тэатра разам з калегамi з беластоцкага тэатра iмя Аляксандра Венгеркi прачыталi «Пана Тадэвуша» анлайн. Чытанне прайшло 21 мая як частка святкавання Купалаўскiм свайго 100-гадовага юбiлею. Такiм фарматам тэатр замяшчае запланаваныя на соты сезон абменныя гастролi з тэатрамi-партнёрамi, якiя былi адменены праз распаўсюджванне каранавiруса.


Беларусы чыталi паэму на беларускай мове, а палякi — на польскай, то-бок на мове арыгiнала. Калi творы Адама Мiцкевiча дагэтуль рознага кшталту довадамi дзеляцца памiж нашымi краiнамi, то праз сумеснае чытанне сцвярджаюцца як сумесная спадчына.

Падзея адбылася па iнiцыятыве Купалаўскага тэатра пры падтрымцы Польскага iнстытута ў Мiнску. Ад Купалаўскага «Пана Тадэвуша» чыталi народны артыст Беларусi Аляксандр Падабед, Павел Харланчук-Южакоў, Марта Голубева i Крысцiна Дробыш.

Драматычны тэатр iмя Аляксандра Венгеркi прадстаўлялi актрысы Крыстына Кацпровiч-Сакалоўская, Данута Бах, Iаланта Бароўская i Катажына Мiкевiч. У чытання былi таксама рэжысёр Алена Ганум i журналiсты Польскага радыё Беласток Дарота Сакалоўская i Змiцер Косцiн у якасцi мадэратараў з польскага боку.

Трэба дадаць, што з найбуйнейшым творам Адама Мiцкевiча «Пан Тадэвуш» купалаўцы выступаюць не ўпершыню: у 2014 годзе рэжысёр i мастацкi кiраўнiк тэатра Мiкалай Пiнiгiн паставiў паводле паэмы аднайменны спектакль. Купалаўскi працягне прапаноўваць альтэрнатывы традыцыйнаму тэатральнаму жыццю — яго iнiцыятывы лепш шукаць на сайце калектыва.

Вольга МIЦКЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.