Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыднi вы зможаце падвесцi вынiк, хоць бы прамежкавы, у якой-небудзь з абласцей сваёй дзейнасцi. Альбо вас настойлiва папросяць гэта зрабiць. Лёс падорыць нейкi шанц, магчыма, гэта будзе новая работа цi верагоднасць памяняць месца жыхарства. У любым выпадку, набудзеце штосьцi каштоўнае для сябе. У чацвер будзьце асцярожныя з новымi знаёмымi, не ўсiм варта верыць. У выхадныя паспрабуйце аддаць больш часу сабе i сваёй сям'i.

ЦЯЛЕЦ. Надышоў важны перыяд, якi дазволiць раскрыць здольнасцi ў прафесiйным плане. Не трэба сумнявацца, ленавацца, сыходзiць ад адказнасцi. Не марнуйце свае сiлы па дробязях. Пазбягайце канфлiктаў i на рабоце, i ў сям'i. Памятайце, што ва ўсiх свая праўда. Шукайце кампрамiс. Здабыўшы душэўны спакой, адчуеце сябе гаспадаром становiшча.

БЛIЗНЯТЫ. Вы зможаце дамагчыся выдатных вынiкаў i рэалiзаваць лёсавызначальныя планы. Для вас будуць створаны самыя спрыяльныя ўмовы: i на рабоце, i ў асабiстым жыццi. Паспрабуйце змянiць свет. Менавiта цяпер вы зможаце многае. Выкарыстоўвайце гэты шанц. У любоўных справах вас чакаюць прыемныя падзеi: прапанова рукi i сэрца або папаўненне ў сям'i.

РАК. Пачатак тыдня — час, надзвычай спрыяльны для бiзнесу. Хоць не выключаны некаторыя непаразуменнi, але вам удасца iх спакойна i карэктна вырашыць. У спрэчках, як вядома, нараджаецца iсцiна. Так што не бойцеся пярэчыць калегам або сябрам. Не давайце нагоды лiчыць сябе слабай асобай. У чацвер вам усмiхнецца ўдача i зможаце проста горы звярнуць. У выхадныя днi паспрабуйце забяспечыць сабе максiмальны спакой i адпачынак.

ЛЕЎ. Запальчывасць i раздражняльнасць — вашы галоўныя ворагi на гэтым тыднi. Сачыце за сваiмi словамi. У выхадныя паспрабуйце разглядзець за ўласнай расслабленасцю i задаволенасцю магчымыя падводныя камянi i граблi. Iх, зразумела, лепш пакiнуць убаку. Не разлiчвайце на хуткае рашэнне праблем. Нават калi поўна памочнiкаў, пастарайцеся, каб стратэгiя дзеянняў была распрацавана асабiста вамi.

ДЗЕВА. Тыдзень поўны разнастайных падзей, клопатаў i мiтуснi. У некаторых сiтуацыях разабрацца будзе нялёгка. Магчыма, варта адкласцi гэтыя спробы? I праблемы пачнуць незаўважна самi знiкаць. Блiжэй да выхадных стане шмат новых кантактаў i нечаканых сустрэч. Iнтуiцыя i пачуццё такту дазволяць вам зрабiць найлепшае ўражанне. Выхадныя правядзiце на дачы.

ШАЛI. Надыходзiць спрыяльны перыяд. Вам нават крыху не па сабе ад дабрабыту, якi звалiўся на вас. Важныя падзеi могуць адбыцца ў дзелавым жыццi. Чакайце кар'ернага росту. Але не забывайце i пра паўсядзённыя сямейныя справы. Каханы чалавек парадуе дарагiм падарункам. Не заставайцеся ў даўгу, устройце рамантычную вячэру.

СКАРПIЁН. На гэтым тыднi вы будзеце падсвядома iмкнуцца да таго, каб скiнуць кайданы доўгу i жыць так, як хочацца. Вы заслужылi шчасце. I лёс дасць шанц усё памяняць i арганiзаваць найлепшым чынам. У каханнi ўсё ўзаемна i горача, гарантавана бура незабыўных пачуццяў i задавальненняў. Вы цяпер здольныя згладзiць практычна любыя канфлiктныя сiтуацыi i атрымлiваць асалоду ад жыцця.

СТРАЛЕЦ. З'явiцца шанц дамагчыся поспеху, атрымаць прыбытак, замацаваць свае дасягненнi. Паспрабуйце не захапляцца самакрытыкай. Ды i да iншых не прыдзiрайцеся, вы можаце засмуцiць папрокамi каханага чалавека, а заадно i сапсаваць адносiны з блiзкiмi людзьмi. У першай палове тыдня магчымыя перагрузкi на рабоце, зрэшты, iх добра аплацяць. У выхадныя не давядзецца скардзiцца на настрой i самаадчуванне.

КАЗЯРОГ. Пажадана не пераадольваць зараз бурныя парогi, а спакойна плыць па рацэ цi заставацца ў цiхай затоцы. Вам не патрэбныя перамены, авантурныя гiсторыi i рызыкоўныя праекты. У панядзелак на рабоце могуць узнiкнуць непрадбачаныя праблемы. На аўторак плануйце канструктыўную размову з начальствам, агучце на нарадзе свае iдэi. У чацвер нечаканыя госцi прынясуць клопаты, але пры гэтым даставяць нямала радасцi. Блiжэй да выхадных магчымыя сваркi ў сям'i, праявiце цярпенне.

ВАДАЛIЎ. Здаецца, у мастацтве знаходжання кампрамiсаў роўных вам не будзе. Так што паспрабуйце не адыходзiць ад цяжкай размовы, яна дапаможа ўнесцi яснасць у адносiны. У другой палове тыдня вас, магчыма, паспрабуюць падмануць. Будзьце напагатове, паспрабуйце не трапiцца на кручок. Добра было б прыцiшыць амбiцыi, iнакш ваш аўтарытэт можа сур'ёзна пахiснуцца. У выхадныя будзьце разважлiвыя ў сваiх расходах.

РЫБЫ. Тыдзень напружаны, але канструктыўны. Многае можаце паспець зрабiць. Вось толькi выкананне службовых планаў пагражае перашкодзiць ажыццяўленню асабiстых задум. Сустрэчы, магчыма, прыйдзецца адмянiць. У чацвер лепш не душыць творчыя парывы, а пастарацца ажыццявiць iх. Верагодна, у канцы тыдня давядзецца вырашаць праблемы сваякоў. Iм патрэбны ваша падтрымка i дапамога, паспрабуйце не расчараваць.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.