Вы тут

Балет Вялікага тэатра «Балеро» можна ўбачыць анлайн


Балет Вялікага тэатра Беларусі «Балеро» на музыку Марыса Равэля можна ўбачыць з сённяшняга дня анлайн. Яго трансляцыя ажыццяўляецца ў супольнасці #ЗОЛОТОЙФОНДБТ афіцыйнай старонкі Галоўнай дырэкцыі фондавых матэрыялаў БТРК «Белтэлерадыёфонд» у «УКантакце» і Facebook. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў тэатры.


Аднаактовы балет «Балеро» быў пастаўлены Валянцінам Елізар’евым у 1984 годзе. Дырыжор-пастаноўшчык — Яраслаў Вашчак, сцэнаграфія Эрнста Гейдэбрэхта.

Тэмай свайго спектакля балетмайстар вызначыў духоўнае супрацьстаянне жорсткасці і насіллю, нязломную мужнасць перад тварам надыходзячай катастрофы. Балет быў прысвечаны іспанскім антыфашыстам і змагарам з фашызмам ва ўсім свеце. «Дынамічныя позы, складаныя дуэтныя падтрымкі, імклівыя скачкі — увесь магутны пластычны малюнак адлюстроўвае пафас змагання, энергію барацьбы. У танцы артыстаў перададзены пяшчота і пакуты, унутраны пратэст і гатоўнасць загінуць, але не скарыцца», — адзначала пасля прэм’еры музычны крытык Таццяна Мушынская. У спектаклі ўсяго два салісты — Юнак і Дзяўчына. У іх вобразах харэограф увасобіў усю веліч і трагізм змагароў за свабоду. Незвычайна моцнае ўражанне пакідае сінтэз экспрэсіўнага танца і сцэнаграфіі, у якую ўвайшлі вобразы знакамітай «Гернікі» Пабла Пікаса.

Партыю Дзяўчыны ў розныя гады выконвалі Інеса Душкевіч, Натэла Дадзішкіліяні, Таццяна Шаметавец, Марына Вежнавец, Кацярына Борчанка, Ірына Яромкіна, Ганна Фокіна, Таццяна Уласень, Алена Шкатула, Ганна Гурыновіч. Партыю Юнака — Юрый Траян, Уладзімір Іваноў, Уладзімір Камкоў, Аляксандр Куркоў, Юрый Раўкуць, Руслан Мінін, Ігар Сядзько, Антон Краўчанка, Ягор Азаркевіч, Ігар Артамонаў, Юрый Кавалёў, Іван Савянкоў.

Запіс спектакля ажыццёўлены Беларускім тэлебачаннем у 1985 годзе. Выканаўцы: Таццяна Шаметавец (Дзяўчына), Уладзімір Іваноў (Юнак) і артысты балета.

Прэв’ю: rg.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».