Вы тут

Мінадукацыі: У выпускнікоў ёсць вялікі выбар атрымання першай спецыяльнасці


У выпускнікоў сёння ёсць вялікі выбар атрымання першай спецыяльнасці, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час сустрэчы з дырэктарамі ўстаноў адукацыі Валожынскага раёна, паведамляе БЕЛТА.


«І калі хтосьці з абітурыентаў не паступіць у ВНУ, то можна іх пераарыентаваць для атрымання першай прафесіі на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Ніхто не павінен застацца без увагі, паколькі выпусціўшыся са школы знайсці работу не так проста, — сказаў Ігар Карпенка. — Сістэма прафтэхадукацыі дазваляе прымяніць гнуткі графік прыёму абітурыентаў. Усё гэта дасць магчымасць ахапіць максімальную колькасць выпускнікоў».

Міністр таксама нагадаў, што ў гэтым годзе ЦТ адбудзецца крыху пазней. Яно стартуе 25 чэрвеня і будзе праходзіць у адпаведнасці з патрабаваннямі і рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя.

Прэв’ю: postupi.online

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.