Вы тут

Электронныя кірмашы вакансій пройдуць у Наваполацку, Віцебску і Полацкім раёне


У Наваполацку, Віцебску і Полацкім раёне на наступным тыдні правядуць электронныя кірмашы вакансій, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленнях па працы, занятасці і сацыяльнай абароне выканкамаў.


Кірмашы пройдуць на сайце e-vacancy.by.

У Наваполацку яго арганізуюць 26 мая з 10:00 да 13:00. У ім прымуць удзел некалькі прадпрыемстваў: НТКУП «Трамвайны парк», Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца, НКУП «ЖРЭА», ДП «Наваполацкая кіруючая кампанія», ААТ «Трэст № 16, г. Наваполацк», УП «Біямехзавод бытавых другасных рэсурсаў» і філіял «АТП № 6 г. Наваполацка» ААТ «Віцебскаблаўтатранс».

У Віцебску электронны кірмаш адбудзецца 27 мая з 10:00 да 12:00. Спашукальнікі работы атрымаюць магчымасць задаць наймальніку пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу. У мерапрыемстве прымуць удзел сем наймальнікаў Віцебска: Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр, Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, Віцебскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр, Віцебская абласная інфекцыйная бальніца, УП «Віцебскі футравы камбінат», УП «Галант» і ААТ «Віцебскдрэў».

Таксама кірмаш правядуць у Полацкім раёне. Спашукальнікаў запрашаюць на сайт 29 мая з 10:00 да 12:00.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.