Вы тут

Адбылася анлайн-прэзентацыя кніг Сяргея Трахімёнка


На днях на базе крамы «Дом кнігі» Светач» ААТ «Белкніга» адбылася анлайн-прэзентацыя кніг Сяргея Трахімёнка «З’ехаць у Парыж», «Феномен бубна», «Гэты чароўны свет кіно».


Доктар юрыдычных навук, прафесар Сяргей Трахімёнак — майстар дэтэктыўнай прозы, аўтар шматлікіх вострасюжэтных кніг, літаратурных сцэнарыяў фільмаў, прыгодніцкіх раманаў, публіцыстычных артыкулаў, драматычных і сатырычных твораў. Яго аднолькава хвалююць тэмы Вялікай Айчыннай вайны, вострыя праблемы сучаснасці і будучыня чалавецтва.

Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства інфармацыі, РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» і ААТ «Белкніга».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.