Вы тут

Да сустрэчы ў Мірскім замку


У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшла рабочая сустрэча па арганізацыі і правядзенні свята кнігі «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» ў чэрвені.


У абмеркаванні фармату, асаблівасцей правядзення мерапрыемства (мяркуецца, што дата застанецца ранейшая — 20 чэрвеня) бралі ўдзел міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, дырэктар музея «Замкавы комплекс “Мір”» Аляксандр Лойка, мастацтвазнаўца, куратар мастацкіх выставак Ала Зміёва, супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі.

Прынята рашэнне праводзіць другі па ліку фестываль (першы прайшоў 15 чэрвеня 2019 года) у  анлайн-рэжыме. Гэта значыць, што 20 чэрвеня ў замкавым комплексе адкрыецца шэраг мастацкіх і кніжных выставак, пройдуць імпрэзы, прэзентацыі з разлікам на інтэрнэт-аўдыторыю. Будуць зняты рознага кшталту ролікі для прагляду на YouTube.

Акцэнт — на гістарычную і краязнаўчую праблематыку. Правядзенне свята кнігі адпавядае задачам, якія вырашаюцца ў Год малой радзімы, спрыяюць ушанаванню, мемарыялізацыі тых ці іншых тэм па захаванні гістарычнай спадчыны, радзімазнаўчым, краязнаўчым выхаванні моладзі і ўвогуле грамадства.

Мяркуецца, што да дыялогу з беларускімі арганізатарамі фестывалю ў  Міры падключацца пісьменнікі з  Расіі, Украіны — Мікалай Чаркашын, Яўген Анташкевіч, Глеб Кудрашоў і інш.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».