Вы тут

У Віцебскай вобласці каля мільёна рублёў выдаткавалі на фінансаванне рэалізацыі праграмы «Чыстая вада»


У адрозненне ад астатніх рэгіёнаў краіны з бюджэту Віцебскай вобласці ўжо не субсідзіруюцца паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення, якія аказваюцца насельніцтву. Гэта стала магчыма дзякуючы стварэнню адзінай спецыялізаванай арганізацыі — УП «Віцебскаблводаканал» з падпарадкаванымі філіяламі, актыўнаму ўкараненню перадавых тэхналогій, мінімізацыі выдаткаў. Цікава, што частку грошай, зэканомленых у выніку арганізацыйных зменаў, — каля мільёна рублёў — выдаткавалі на фінансаванне рэалізацыі праграмы «Чыстая вада».


У тым ліку вялікая эканомія сродкаў на падагрэве атрымалася за кошт выкарыстання мясцовых відаў паліва. У адпаведным паказчыку Прыдзвінскі край — лідар, канстатуе дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, начальнік Галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Юрый Дзедзела. Аб’ём выкарыстання торфу, шчэпы, дроў — каля 70 %. Эканоміць дазваляе ўстаноўка катлоў з механізаванай загрузкай сыравіны.

Вялікія грошы ўкладваюць і ў мадэрнізацыю цеплавых сетак. Штогод мадэрнізуецца да 5 %. Гэта, зразумела, дазваляе рацыянальна «падаваць градус» у жыллё і да аб’ектаў юрыдычных асоб.

Перадавы вопыт камунальнікаў Віцебшчыны не раз прыязджалі вывучаць з іншых абласцей і прыгранічных расійскіх рэгіёнаў. І, як патрабуе старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, трэба, як кажуць, «кроў з носу», але доўга не зацягваючы, закрыць праблемнае пытанне. У цэнтры Еўропы, тым больш у эпоху Інтэрнэту і высокіх тэхналогій, добрая вада павінна быць у кожнай трубе. А там, дзе няма кранаў, трэба сачыць за працай калонак і станам вады ў калодзежах. Гэта — клопат прадстаўнічых органаў улады на месцах, нагадвае старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Асаблівасць забеспячэння вадой спажыўцоў на поўначы краіны — у самай вялікай колькасці населеных пунктаў: іх тут каля 6,3 тысячы.

На сёння якаснай пітной вадой забяспечана каля 95 % насельніцтва вобласці. Несумненна, што ўсё задуманае будзе паспяхова рэалізавана.

У сярэдзіне мінулага года для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Чыстая вада Віцебскай вобласці» было падпісанае пагадненне паміж аблвыканкамам, Віцебскаблвадаканалам і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Гэтая фінансавая арганізацыя ўзяла на сябе абавязак субсідзіраваць каля 15,5 мільёна еўра. Тэрмін рэалізацыі — з 2019 года да 2022-га.

Запланаванае ўзвядзенне ў глыбінцы 80 аб’ектаў водазабеспячэння. Гаворка ідзе не толькі пра станцыі абезжалезвання вады, але і пра устаноўку новага абсталявання на сельскіх водазаборах.

Па-ранейшаму асаблівая ўвага надаецца Аршанскаму раёну — у межах выканання ўказа, накіраванага на паляпшэнне якасці жыцця. Там летась здалі пад ключ 10 станцый абезжалезвання вады. У цэлым у вобласці да бягучага года пачалі працаваць каля 90 аналагічных станцый, у васьмі населеных пунктах падключылі цэнтралізаваную падачу вады.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: germania.one

Загаловак у газеце: Мільёны — на развіццё

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.