Вы тут

Маскі для маленькіх пацыентаў


Сродкі індывідуальнай аховы Савет Рэспублікі перадаў Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.


Фота: БелТА.

Супрацоўніцтва і аказанне дапамогі стала добрай традыцыяй у стасунках Савета Рэспублікі з гэтым РНПЦ — сродкі індывідуальнай аховы перадаюцца ўжо другі раз. Маскі, якія набылі адмыслова для дзяцей супрацоўнікі беларускага пасольства ў Кітаі, былі перададзены старшынёй Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктарам Лісковічам галоўнаму ўрачу РНПЦ Наталлі Канаплі. Ён адзначыў, што гэтыя сродкі дапамогуць абараніць маленькіх пацыентаў ад інфіцыравання. «Гэта будзе карысны ўнёсак у агульную справу па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі і іншых інфекцыйных захворванняў», — падкрэсліў сенатар.

Старшыня профільнай камісіі ў размове з журналістамі звярнуў увагу на тое, што па даручэнні спікера верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай сенатары курыруюць названую ўстанову.

— Праводзяцца розныя акцыі, дапамога аказваецца разнастайнымі спосабамі, мерапрыемствамі, каб камфорт, утульнасць і прафесійны клопат для нашых маленькіх пацыентаў былі побач, — адзначыў ён.

Акрамя таго, старшыня камісіі звярнуў увагу і на тыя захады, якія робяцца ў краіне па барацьбе з распаўсюджваннем вірусных інфекцый і лячэннем пацыентаў з гэтымі дыягназамі.

— Сёння сістэмна падыходзяць да аказання медыцынскай дапамогі ў барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі, у тым ліку з каранавіруснай інфекцыяй, — паведаміў ён і падкрэсліў, што паслядоўная работа наладжана на ўсіх этапах: — Медыкі абаронены, яны маюць у дастатковай колькасці сродкі індывідуальнай аховы, урачы — дастатковую колькасць медыкаментаў для лячэння вірусных захворванняў, забяспечана дастатковая колькасць месцаў для пацыентаў, выпрацавана этапнасць аказання медыцынскай дапамогі гэтай катэгорыі хворых (хтосьці лечыцца амбулаторна з лёгкімі формамі, хтосьці знаходзіцца ў стацыянары, а камусьці неабходна далечванне ў санаторыях і прафілакторыях).

Віктар Лісковіч таксама засяродзіў увагу на тым, што апошнім часам намецілася выразная тэндэнцыя павелічэння колькасці пацыентаў, якія вылечыліся.

— Гэты факт з'яўляецца перадумовай, якая характарызуе, што мы выйшлі на стабільны ўзровень захваральнасці і павінна намеціцца тэндэнцыя да зніжэння, — лічыць ён. — Каб яна адбылася, я чарговы раз заклікаю жыхароў Беларусі да таго, каб яны былі дысціплінаваныя, мелі адказны спосаб жыцця і выконвалі ўсе правілы, рэкамендаваныя Міністэрствам аховы здароўя. Тады ні адна бяда да нас не прычэпіцца, мы будзем здаровыя і будзем жыць у квітнеючай краіне.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт. 

Грамадства

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

Пра асаблівасці работы мы пагутарылі з намеснікам начальніка ўстановы Максімам Кулем.

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн.