Вы тут

На «Беларусь 5» вяртаецца кіберспорт


Спартыўныя каналы Белтэлерадыёкампаніі пакажуць у поўным аб'ёме кіберспартыўныя турніры па футболе і аўтаспорце.


Інтэрактыўны Еўра-2020 тэлегледачы і інтэрнэт-карыстальнікі змогуць паглядзець у дзённым і вячэрнім эфіры з 25 мая. На працягу тыдня каманды будуць змагацца за віртуальны кантынентальны трафей. Турнір стартуе матчамі на групавым этапе, а пасля гледачы ўбачаць чвэрцьфіналы, паўфіналы і сам фінал (яго пакажуць 29 мая).

Балельшчыкаў таксама чакаюць трансляцыі дзевяці этапаў гонак на электракарах у класе «Формула-Е». І калі за каманды на «Еўра» будуць гуляць прафесійныя кіберспартсмены, то ў турніры па аўтагонках возьмуць удзел рэальныя пілоты формулы Е — пераможцы і прызёры этапаў. Антоніа Фелікс да Коста, Стэфан Ван Дорн, Макс Гантэр і іншыя славутыя гоншчыкі паспрабуюць свае сілы ў віртуальным спаборніцтве на трасах розных гарадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».