Вы тут

Пасёлкам — гарадскi ўзровень!


Стварыць умовы жыцця ў глыбiнцы на ўзроўнi райцэнтраў, а ў iдэале — абласных! У Вiцебскай вобласцi паспяхова вядзецца рэалiзацыя адпаведнай праграмы. Яна была распрацавана пасля даручэння кiраўнiка дзяржавы. I выгоды сельскiм жыхарам, як i гарадскiм, — гэта не чарговы заклiк, а дэвiз, алгарытм у рабоце мясцовай улады.


У Прыдзвiннi вырашана штогод «надаваць новы рытм жыцця» мiнiмум двум пасёлкам. Ужо зусiм па-iншаму выглядае Езярышча, што ў Гарадоцкiм раёне. У гэтым гарадскiм пасёлку жыве каля 1,3 тысячы чалавек. Старшыня Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзiмiр Цярэнцьеў нагадвае, што тут была праведзена маштабная работа. Зроблена многае, каб людзям жылося лепей. Напрыклад, любiмым месцам баўлення часу дзяцей i моладзi стала шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка. Яна, дарэчы, не горшая, чым у Вiцебску. Тут можна i варкаўтам займацца, а пакрыццё на бегавых дарожках, як на найлепшых стадыёнах.

У пасёлку адчуваеш сябе, як ва ўтульным еўрапейскага ўзроўню гарадку. Добрыя дарогi, прыемна глядзець на фасады дамоў, у скверах прыгожа ў любую пару года.

Мiж iншым, многiя з тых, хто ўважлiва сочыць за прагнозам надвор'я, ведаюць, што менавiта тут раней, чым усюды ў Беларусi, выпадае снег. А калi ў большасцi iншых месцаў ужо даволi цёпла, тут яшчэ нярэдка катацца на лыжах можна. Ды ўжо калi сапраўдная зiма, дык часта з рэкорднымi маразамi i снегападамi... Таму многiя турысты «па снег» i прыязджаюць.

А мясцовыя краязнаўцы мараць, што рэшткi замка, узведзенага ў XVI—XVII стагоддзях на востраве, вакол якога аднайменнае возера, дадуць Езярышчу магчымасць яшчэ большага развiцця ў турыстычным кiрунку.

Разам з усiм Аршанскiм раёнам «перазагружаецца» i гарадскi пасёлак Балбасава, дзе жыве прыблiзна 3,5 тысячы чалавек.

«МС» не раз ужо паведамляла, што менавiта ў гэтым населеным пункце дзейнiчае асобая эканамiчная зона «Брэмiна-Орша». Рэзiдэнтам гарантуюцца фантастычныя па прывабнасцi ўмовы для бiзнесу. Сёння не трэба плацiць падатак на прыбытак, на нерухомасць — i так будзе шмат гадоў. Тое, што ўяўляе сабой сёння лагiстычны цэнтр, уражвае. I адпаведнымi прыемнымi каментарыямi дзялiлiся ў СМI прадстаўнiкi замежных дыпламатычных мiсiй, фiрмаў, эксперты ў вобласцi iнвестыцый i iншых, звязаных з эканомiкай.

Гэта — вельмi прыцягальнае месца для ўсiх, хто хоча атрымлiваць дывiдэнды на сучасным варыянце знакамiтага Шаўковага шляху...

Паралельна развiваецца i пасёлак. Тут адкрылiся крамы, у тым лiку i абутковага холдынга «Марка», кавярня з прыгожай назвай «Авiятар». Мiж iншым, аэрадром плануецца зрабiць вельмi запатрабаваным. Паспяхова дзейнiчае завод па рамонце авiяцыйнай тэхнiкi.

Дарогi ў пасёлку i каля яго ў iдэальным стане, якасць вады з кранаў стала такой, што некаторыя тутэйшыя не баяцца яе пiць без фiльтра...

Сёлета добрыя змены па плане ў двух населеных пунктах.

Цяпер у стадыi актыўнага развiцця гарпасёлак Вiдзы Браслаўскага раёна. Тут жыве каля 1,7 тысячы чалавек. I «заззяе новымi фарбамi» пасёлак Обаль Шумiлiнскага раёна з насельнiцтвам каля 2,3 тысячы. Тут многае зроблена i робiцца. Пазалетась здалi ў эксплуатацыю станцыю абезжалезвання вады.

У бягучым годзе запланавана пераўтварэнне на некалькiх аб'ектах. Напрыклад, пасля рэканструкцыi адновяцца сярэдняя школа i яслi-садок, дом культуры, гандлёвы цэнтр. Паралельна вядзецца добраўпарадкаванне.

Як канстатуе старшыня аблвыканкама Мiкалай Шарснёў, калi будуць створаны ўмовы ў глыбiнцы на ўзроўнi гарадскiх пры магчымасцi добрых заробкаў, моладзь не будзе «здраджваць» малой радзiме. I за выгодамi не ў гарады, а ў пасёлкi, буйныя вёскi ахвотна паедуць i карэнныя гарадскiя. Такiм чынам сродкi, якiя ўкладваюцца ў яе развiццё, — добрыя iнвестыцыi ў найблiжэйшую будучыню.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.