Вы тут

Ваду з артэзіянскіх свідравін у 2025 годзе будуць піць усе мінчукі


А ў рэгіёнах краіны да гэтага часу з'явіцца 1461 станцыя абезжалезвання. Пра планы праграмы «Чыстая вада» на 2021—2025 гады ў Беларусі расказаў Алег КОНАН, генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання «Белводаканал».


ДВА «Белводаканал» было створана ў канцы 2019 года загадам Мінжылкамгаса. Арганізацыя ўзяла на сябе задачы правядзення адзінай палітыкі ў галіне водазабеспячэння і водаадвядзення ва ўсёй краіне і аб'ядноўвае ўсе прадпрыемствы водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Беларусі.

— Вада, якую сёння п'е наш спажывец, абсалютна бяспечная, і там, дзе зроблены станцыі абезжалезвання, яна адпавядае ўсім сусветным стандартам па хіміка-фізічным і бактэрыялагічным складзе, а таксама ў  плане бяспекі, — запэўніў гендырэктар.

Усе планы будаўніцтва станцый абезжалезвання да 2025 года звязаны з забеспячэннем якаснай пітной вадой сельскіх жыхароў. Летась у сельскай мясцовасці збудавалі 272 станцыі, і работа па іх узвядзенні працягнецца як складнік праграмы «Чыстая вада».

Такая ж праграма рэалізоўвалася ў межах Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльны асяродак» у 2016—2020 гадах. З 2018 да 2020-га запланавана пабудова больш чым 700 станцый. На іх узвядзенне за тры гады пойдзе звыш 150 мільёнаў рублёў са сродкаў рэспубліканскага і абласных бюджэтаў.

Спецыялісты Белводаканала займаюцца таксама фінансава-эканамічным аналізам і аўдытам прадпрыемстваў воднай гаспадаркі Беларусі і працуюць з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, шукаючы грашовыя крыніцы на мадэрнізацыю і рэканструкцыю існуючых сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення.

— Сёння мы супрацоўнічаем па рэалізацыі праектаў у сферы водазабеспячэння і каналізацыі з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, Сусветным банкам, — удакладніў Алег Конан. — Гэта датычыцца рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў каналізацыі, будаўніцтва біягазавых комплексаў, рэканструкцыі сістэм водазабеспячэння гарадскіх населеных пунктаў, будаўніцтва станцый абезжалезвання.

Летась на будаўніцтва 248 станцый абезжалезвання з рэспубліканскага бюджэту выдаткавалі 25 мільёнаў рублёў, з абласных — 28 мільёнаў. У такіх жа прапорцыях і гэткіх жа памерах прадугледжана і сёлетняе фінансаванне.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: bnkirov.ru

Загаловак у газеце: Праекты для горада і сяла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».