Вы тут

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебшчыны аб’яўляе літаратурны конкурс «Я і мая будучыня!»


Для таго, каб работа прыняла ў ім удзел, неабходна ўлічыць некалькі ўмоў афармлення. Пра іх паведамляе аддзяленне агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.


Такім чынам:

  • сачыненне павіннае быць набранае ў тэкставым рэдактары Word;
  • фармат аркуша: А4;
  • шрыфт: Times New Roman, памер шрыфта: 15.

Для творчых асоб, якія не баяцца відэакамеры і маюць добрую дыкцыю, ёсць асаблівая ўмова. Можна даслаць аповед пра тое, якім вы бачыце сваю будучыню ў фармаце відэароліка альбо аўдыёзапісу.

Не дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе творы, запазычаныя з сеціва, а таксама калектыўныя і ананімныя работы.

Перад адпраўкай не забудзьцеся пазначыць:

  • імя і прозвішча;
  • установу адукацыі, у якой навучаецеся;
  • клас або курс;
  • прозвішча, імя педагога (кіраўніка);
  • нумар мабільнага тэлефона.

Дасылайце работы на адрас электроннай пошты gai-vitebsk@mail.ru да 31 мая.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».