Вы тут

У Беларусі — 33 371 выпадак захворвання на COVID-19. Выздаравелі 12 057 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 21 мая ў Беларусі зарэгістраваны 33 371 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 403 236 тэстаў на каранавірус.

12 057 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 179 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Як адзнчыў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, бальніцы Віцебска і Мінска павольна пачынаюць вяртацца да звычайнага рэжыму працы.

«Бальніцы Віцебска паэтапна вяртаюцца да звычайнага рэжыму работы. Калі на піку мы часам бачылі больш за 200 выпадкаў пнеўманіі ў суткі, то цяпер гэтыя паказчыкі ўпалі да 20-30 выпадкаў па Віцебску, што ўжо набліжаецца да натуральнай нормы. Віцебскі абласны анкадыспансер ужо займаецца аказаннем дапамогі профільным хворым. Другой медустановай горада, якая адновіць з наступнага тыдня сваю профільную работу, стане Віцебская абласная клінічная бальніца. Мы ўжо і ў Мінску асцярожна займаемся зваротным працэсам перапрафілявання ложкавага фонду, вяртаннем медустаноў да нармальнай дзейнасці. Колькасць клінік, якія будуць лячыць пнеўманіі, паступова паменшыцца, бо мы лічым, што складаны этап ужо пройдзены. Але паўтаруся: сітуацыя пад кантролем. У нас сфарміраваны дастатковы ложкавы фонд, і нават у самыя напружаныя дні выкарыстоўвалася толькі каля паловы, а колькасць апаратаў ШВЛ, якія былі задзейнічаныя для аказання дапамогі пацыентам з пнеўманіямі, ніколі не перавышала 15 % ад наяўнага парку», — распавёў міністр.

На дабрачынныя рахункі Міністэрства аховы здароўя паступіла больш як 5,7 млн рублёў і 171 тыс. еўра, паведамілі ў ведамстве.

Прэв’ю: rubtsovsk.org

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.