Вы тут

Цыгарэты будуць даражэць


Дэпутаты ратыфікавалі пагадненне, якое паўплывае на кошт тытунёвых вырабаў.


Як растлумачыў журналістам член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Сяргей Сцельмашок перад пасяджэннем другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, праз рост рынку нелегальнай прадукцыі на тэрыторыі краін — членаў ЕАЭС наспела неабходнасць увядзення індыкатыўнай стаўкі акцызаў на тытунёвую прадукцыю.

Яна будзе ўводзіцца паэтапна да 2024 года ў памеры 35 еўра на тысячу цыгарэт. Пазней кожныя пяць гадоў Еўразійская эканамічная камісія будзе пераглядаць стаўку і вызначаць яе памер. Па словах дэпутата, краіны маюць права адхіляцца ад стаўкі на дваццаць працэнтаў у той ці іншы бок.

«Любая дзяржава — член саюза можа ініцыяваць перагляд гэтай стаўкі ў залежнасці ад эканамічнай сітуацыі, якая на дадзены момант склалася ў кожнай канкрэтнай краіне», — удакладніў Сяргей Сцельмашок.

Ён падкрэсліў, што з аднаго боку, тытунь — гэта адна з крыніц паступленняў у бюджэт, з другога — краіна з улікам значнасці гэтай прадукцыі для пэўнага кола насельніцтва стрымлівае цэны на яе. Таму акцыз можа размяркоўвацца паміж спажыўцамі і вытворцамі. Наколькі — вызначыць дзяржава.

Дэпутаты прагаласавалі за прыняцце законапраекта аб ратыфікацыі Пагаднення аб прынцыпах вядзення падатковай палітыкі ў вобласці акцызаў на тытунёвую прадукцыю дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Варвара Марозава

Прэв'ю: briangoff.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?