Вы тут

ЖКГ, жыллё і медпаслугі — Ліневіч правёў прамую лінію з жыхарамі Віцебскай вобласці


Памочнiк Прэзiдэнта — iнспектар па Вiцебскай вобласцi Анатоль ЛIНЕВIЧ правёў прамую тэлефонную лiнiю i дыстанцыйны прыём грамадзян у Першамайскiм раёне Вiцебска.


Фота: БелТА

Падчас прамой лiнii ён выслухаў жыхароў не толькi заяўленага раёна, але i iншых раёнаў абласнога цэнтра i вобласцi, якiя агучылi жыллёвыя праблемы, пытаннi сферы ЖКГ i абслугоўвання людзей з абмежаванымi магчымасцямi.

Напрыклад, жанчына, мацi якой жыве ў Сянне, паскардзiлася на мясцовых камунальнiкаў, маўляў, не выконваюць сваiх жа абяцанняў. Сутнасць пытання ў наступным: з 2014 года ўчастак з домам моцна падтоплiвае, капiтальныя работы на вулiцы абяцалi зрабiць у 2016 годзе, але, як сцвярджае жанчына, iх не выканалi да гэтага часу, аднак ЖКГ у сваiх адказах запэўнiвае, што ўсё неабходнае зроблена. Высвятляць усе абставiны i разбiрацца з сiтуацыяй будзе старшыня райвыканкама з выездам на месца.

Жыхарка абласнога цэнтра прасiла памочнiка Прэзiдэнта паспрыяць у тым, каб адправiць дачку, якая хварэе на бранхiяльную астму, на рэабiлiтацыю ў санаторый. Ён даручыў заняцца гэтым пытаннем мясцоваму ўпраўленню аховы здароўя.

Яшчэ адна жанчына, якая жыве ў Вiцебску i выхоўвае дачку-iнвалiда, паскардзiлася, што цяпер ёй даводзiцца вазiць дзiця ў стаматалогiю самастойна, а раней гэтыя паслугi аказвалi дома. З улiкам таго, што дзяўчынка — iнвалiд, вазiць яе ў медыцынскiя ўстановы дастаткова складана. Таксама жанчына звярнулася з асабiстым пытаннем, якое датычыцца догляду за iнвалiдам. Памочнiк Прэзiдэнта запэўнiў, што ў праблемах разбяруцца i дадуць адказы.

Нягледзячы на тое, што прамая лiнiя была запланавана для кантактаў з жыхарамi Першамайскага раёна Вiцебска, Анатолю Лiневiчу тэлефанавалi з розных частак рэгiёна, што дае больш шырокую карцiну патрэб людзей.

— Мы адкрыты для ўсiх. Структура пытанняў заяўнiкаў не змяняецца. Людзi звяртаюцца наконт ЖКГ, з зямельнымi спрэчкамi. Мы са свайго боку заўсёды гатовы пытанне ўрэгуляваць: цi вырашыць, цi падказаць, што рабiць, — цытуе словы памочнiка Прэзiдэнта БелТА.

Ён таксама адзначыў, што з улiкам цяперашняй эпiдсiтуацыi неабходна выкарыстоўваць усе магчымасцi для кантактаў з людзьмi i тэлефонныя лiнii ў гэтым добра спрыяюць. Тым не менш плануецца, што ў найблiжэйшы час у рэгiёне распачнуцца традыцыйныя прыёмы, калi заяўнiкi будуць не супраць асабiстых кантактаў.

Што датычыцца дыстанцыйнага прыёму, да памочнiка Прэзiдэнта дазванiлiся каля 20 чалавек, якiя агучылi тэмы добраўпарадкавання населеных пунктаў, зямельныя спрэчкi, пенсiйныя выплаты i жыллёвыя праблемы.

Загаловак у газеце: Структура пытанняў нязменная

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.