Вы тут

Як карыстацца маскай, каб не нанесцi шкоду экалогii?


Навiна аб тым, як спрыяльна пандэмiя каранавiруса адбiлася на стане навакольнага асяроддзя, мабыць, абляцела ўжо ўсе СМI — у каналы Венецыi нават сталi вяртацца дэльфiны i лебедзi. Аднак зараз эколагаў пачала хваляваць iншая праблема — медыцынскiя маскi, выкарыстанне якiх стала больш масавым апошнiм часам. У Цэнтры экалагiчных рашэнняў расказалi, як правiльна выкiдаць новую дадатковую крынiцу адходаў.


Фота: greenbelarus.info

Спецыялiсты цэнтра лiчаць, што перш за ўсё, трэба аб'ектыўна ацэньваць неабходнасць карыстання маскай у тым цi iншым выпадку. Напрыклад, на сайце Мiнiстэрства аховы здароўя адзначаецца, што павязку трэба абавязкова насiць, калi ёсць сiмптомы захворвання цi вы кантактуеце з тым, хто хварэе.

— Гэта значыць, што не трэба насiць маску там, дзе яна зусiм непатрэбна, напрыклад, на вулiцы цi ў аўтамабiлi, калi вы едзеце адзiн, — тлумачыць дырэктар Цэнтра экалагiчных рашэнняў, кiраўнiк праграмы па хiмiчных рэчывах i адходах Яўген ЛАБАНАЎ. Гэта не толькi не мае нiякага сэнсу, але i дрэнна адбiваецца на становiшчы навакольнага ассяроддзя, бо з’яўляецца больш адходаў.

Аднаразовыя медыцынскiя маскi нельга выкарыстоўваюць некалькi разоў, нават калi правядзеш iх дэзынфекцыю. Пры гэтым iх патрэбна мяняць кожныя дзве гадзiны. Спецыялiст адзначае, што такiя маскi вырабляюць з нятканага палiмернага матэрыялу, i таму iх нельга перапрацаваць.

Па магчымасцi перад тым, як выкiнуць маску, правядзiце яе дэзынфекцыю, а пасля гэтага вымыйце рукi цi апрацуйце iх антысептыкам.

— Вельмi важна правiльна ад iх пазбаўляцца — маску трэба акуратна здымаць за завязкi i класцi ў пакет, i толькi потым выкiдаць у закрытую урну цi кантэйнер для агульнага збору адходаў. I ні ў якiм выпадку не трэба выкiдаць маску ў кантэйнеры для другаснай сыравiны, у тым лiку, i ў тыя, што прызначаны для збору пластыку, — адзначае суразмоўнiк. — Больш за тое, маскi пажадана не выкiдаць у вулiчныя урны, бо iх можа знесцi ветрам. Нельга iх выкiдаць i ў каналiзацыю, бо яны, як i вiльготныя сурвэткi, могуць засмецiць сiстэмы водаачысткi i стаць прычынай іх няспраўнасцi.

Кiраўнiк цэнтра звяртае ўвагу, што гэта датычыцца аднаразовых масак, якiя мы штодзённа выкарыстоўваем. Маскi ж з бальнiц i палiклiнiк павiнны ўтылiзавацца, як медыцынскiя адходы.

— Калi ж вы носiце маску з прынцыпу засцярогi, то лепш выкарыстоўваць шматразовую. Яе можна набыць у аптэках, крамах цi самастойна зрабiць з марлi, бавоўны цi iншай тканiны, — раiць спецыялiст. — Iх таксама трэба мяняць кожныя дзве гадзiны, здымаць за завязкi i класцi ў пакет, калi прыйшлося гэта зрабiць па-за домам.

Каб прадэзынфiцыраваць такую маску, неабходна памыць яе ў гарачай вадзе з мылам (можна пракiпяцiць) i адпарыць прасам. Эколагi лiчаць, што лепш выкарыстоўваць шматразовыя маскi, таму што яны служаць да зносу. Калi вы вырашылi зрабiць маску самастойна, то лепш пашыць яе з тканiны, якая ў вас ужо ёсць, а не набываць для гэтага новы матэрыял.

Валерыя КIСЛАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».