Вы тут

Што робяць са смеццем у Мінску?


Амаль 22 мiльёны кубаметраў смецця ўтварылася ў Беларусi летась. Раздзельна сабрана 765 тысяч тон адходаў, якiя можна выкарыстоўваць паўторна. Толькi ў сталiцы за мiнулы год утварылася 777,7 тысячы тон камунальных адходаў. Установачны нарматыў стварэння на кожнага мiнчанiна — 2,68 м3 за год — прыкладна 268 вёдзер. Штогод гэтая колькасць расце, таму задача раздзельнага збору смецця ў Беларусi, як i ва ўсiм свеце, становiцца ўсё больш актуальнай. Выдзелiць усiм прыватным гаспадаркам кантэйнеры i ўкаранiць у сiстэму з анлайн-картай руху аўтатэхнiкi. Такiя задачы ставяць перад сабой прадстаўнiкi жыллёва-камунальнай сферы, каб палепшыць сiтуацыю.


Сарцiроўка, перапрацоўка, захаванне

У Мiнску са смеццем «змагаюцца» на чатырох сартавальных лiнiях агульнай магутнасцю 42 тысячы тон прадпрыемства «Экарэс». Тут жа дзейнiчае лiнiя па перапрацоўцы палiмерных адходаў i стварэннi з iх ПЭТ-гранул. Працуе смеццеперапрацоўчы сартавальны завод «Спецкамунаўтатранс» i лiнiя кампасцiравання ў арганiзацыi «Рэмондзiс». Вывозяць смецце з гарадскiх вулiц арганiзацыi «Рэмондзiс», «Спецкамунаўтатранс», «Экалогiя горада», i «Датком».

— За першы квартал сёлета сабрана 56,8 тысячы тон другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР), — расказаў Уладзiмiр ЛЕБЕДЗЬ, начальнiк упраўлення гарадской гаспадаркi i энергетыкi Мiнгарвыканкама. Для Мiнска, як любога мегаполiса, гэта вельмi актуальная праблема. Цяпер мы спажываем тавараў i ствараем смецця ў разы больш, чым 10—15 гадоў таму. I ў асноўным гэта адходы, якiя нельга захоўваць, бо яны вельмi доўга раскладаюцца цi ўвогуле не робяць гэтага. Так што перапрацоўка, сарцiроўка i збор ДМР застаецца для сталiцы важнай задачай.

Максiмальна выдзяляць ДМР каля крынiц iх стварэння, а таксама ўкараняць найноўшыя тэхналогii па сартаваннi адходаў раiць i Алена АЎРАМЕНКА, начальнiк аддзела кантролю за абыходжаннем з адходамi Мiнскага гарадскога камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя.

Прадстаўнiкi камiтэта кантралююць, як суб'екты гаспадарання выконваюць заканадаўства ў галiне абыходжання з адходамi. А таксама сочаць, каб у смеццi, якое прывозяць на аб'екты захавання адходаў, не было другаснай сыравiны.

— Па вынiках праверак выяўлены шэраг парушэнняў па эксплуатацыi аб'ектаў захавання адходаў, якiя вычарпалi свой рэсурс i ўжо маглi негатыўна паўплываць на кампаненты прыроднага асяроддзя, — падзялiлася Алена Аўраменка. — Мы накiравалi лiсты мясцовым выканаўчым органам аб закрыццi такiх аб'ектаў. У 2017 годзе закрылi палiгон «Паўночны», у 2019-м — палiгон «Прудзiшчы». Магчымасцяў палiгона «Трасцянецкi», па разлiках, хопiць яшчэ на год.

Побач з «Трасцянецкiм» ужо выдзелена месца пад будаўнiцтва трэцяй чаргi палiгона — 15 гектараў. Аднак захаванне — не найлепшы спосаб, бо ў працэсе раскладання адходаў забруджваюцца падземныя воды, землi, якiя прылягаюць да палiгонаў, таму першачарговая задача — максiмальна сарцiраваць смецце, падкрэслiла прадстаўнiк камiтэта.

Еўракантэйнеры i модульныя канструкцыi

Асобна збiраць смецце можна, выкiдваючы яго ў спецыяльныя кантэйнеры для пластыку, шкла i паперы. У сталiцы функцыянуе 1834 кантэйнерныя пляцоўкi i 26 269 кантэйнераў для збору адходаў, з якiх 9578 — для ДМР.

— Вядзецца работа па перадачы кантэйнераў прыватнаму сектару. Усяго маецца 20 446 кантэйнераў, 9927 з якiх — для збору цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА) (насельнiцтву перададзена 71 % такiх ёмiстасцяў) i 10 519 — для збору ДМР (75,5 % ужо перададзены домаўладальнiкам), — агучыў лiчбы Сяргей РУБАНАЎ, выконваючы абавязкi генеральнага дырэктара Мiнскай гарадской жыллёвай гаспадаркi (МГЖГ).

У перспектыве развiцця сiстэмы збору ЦКА i выдзялення з iх ДМР прадугледжана ў прыватнасцi ўстаноўка пластыкавых еўракантэйнераў для адходаў i змешанай другаснай сыравiны аб'ёмам 120 лiтраў. Прыватны сектар мяркуецца забяспечыць такiмi кантэйнерамi на 100 %.

— Плануецца раздзельны збор арганiчнай фракцыi ў прыватным сектары, для чаго прадугледжана каля 14 тысяч кантэйнераў, — дадаў Сяргей Рубанаў. — Патрабуе рашэння i праблема рэканструкцыi iснуючых кантэйнерных пляцовак.

Паколькi ў iснуючай забудове складана размясцiць кантэйнерныя пляцоўкi, спецыялiсты распрацавалi тыпавую модульную канструкцыю для збору адходаў. Яна ўжо функцыянуе на вулiцы Ташкенцкай. Сёлета плануецца арганiзаваць яшчэ шэраг такiх мабiльных пляцовак. Яны больш танныя, чым звычайныя, а ў выпадку аварыi сетак побач з такiм прыстасаваннем, яго можна спецтэхнiкай за 15 хвiлiн перанесцi ў iншае месца.

У сталiцы функцыянуе яшчэ каля 2000 смеццеправодаў, хоць працягваецца работа па iх заварваннi. У Заводскiм раёне ў рамках пiлотнага праекта ў самiм смеццеправодзе ўсталяваны дзверы з клапанам, якi гайдаецца. Гэта дазваляе абмежаваць наведванне жыхароў у непасрэдна смеццепрыёмную камеру i пакiдае магчымасць выкiнуць смецце праз iснуючае «акно».

— У месцах, дзе мы плануем пакiнуць смеццепрыёмныя камеры, будуць устаноўлены кантэйнеры для раздзельнага збору адходаў, — падкрэслiў Сяргей Рубанаў.

— Калi больш за палову жыхароў будуць супраць закрыцця смеццеправода, яго не завараць, аднак работа па растлумачэннi неабходнасцi гэтага будзе працягнута, — удакладнiў Уладзiмiр Лебедзь.

Сабраць пластык

У сталiцы збiраецца 26 % другаснай сыравiны ад агульнага аб'ёму ДМР па ўсёй краiне. Летась у Мiнску выбралi каля 200 тысяч тон другасных рэсурсаў, што на 5,5 % больш, чым у 2018-м. Горад заняў першае месца ў краiне па росце аб'ёмаў збору самых праблемных адходаў — пластыку (сабрана на 37,5 % больш, чым у 2018-м), падзялiлася Нiна КУЛЬБЕДА-КАМШЫЛАВА, галоўны спецыялiст па iнфармацыйнай рабоце дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў».

Аднак па наяўнасцi iнфраструктуры для раздзельнага збору мiнчане адстаюць ад iншых рэгiёнаў. У сярэднiм на 1000 сталiчных жыхароў прыходзiца 5,2 кантэйнера, а ў iншых гарадах — 8,5. Тая ж карцiна i па прыёмна-нарыхтоўчых пунктах. У рэгiёнах на адзiн прыёмны пункт другаснай сыравiны прыходзiцца пяць-шэсць тысяч грамадзян. А ў сталiцы працуе 217 прыёмачных пунктаў — адна ўстанова на 9,2 тысячы мiнчан.

Iнфармацыю пра знаходжанне нарыхтоўчых пунктаў, дарэчы, можна знайсцi на адмiнiстрацыйных сайтах раёнаў. Адзiная ў сталiцы схема для абыходжання з адходамi вызначае работу для ўсiх арганiзацый i прадпрыемстваў Мiнска. Яна прадугледжвае iнтэрактыўную карту, якая ў рэжыме анлайн дазволiць пабачыць, дзе i якiя размешчаны кантэйнеры. Таксама мяркуецца ўкаранiць у сiстэму з анлайн-картай руху аўтатэхнiкi, дзе будзе падказвацца, куды чалавеку хутчэй пад'ехаць i якую схему руху транспарту выбраць, дадаў Уладзiмiр Лебедзь.

Iрына СIДАРОК

Загаловак у газеце: Адходы — у даходы

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.