Вы тут

Нацыянальная бібліятэка адкрыла доступ да відэаархіву даследаванняў, прысвечаных Жыровічам


Спецыяльна да 500-годдзя Жыровіцкага манастыра Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрыла доступ да відэаархіву найноўшых даследаванняў, прысвечаных Жыровічам і беларускай кніжнасці. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.


20 мая адзначаецца свята Жыровіцкай цудатворнай іконы Багародзіцы. Сёлета спаўняецца 550 гадоў з часу цудоўнага з’яўлення знакамітай іконы і 500 гадоў з часу заснавання Жыровіцкага манастыра. І хоць асноўныя ўрачыстасці пакуль у Жыровічах адбыцца не могуць, але Нацыянальная бібліятэка Беларусі адмыслова да юбілею падрыхтавала свой падарунак.

Менавіта сёння для ўсіх ахвотных адкрыты анлайн-доступ да відэаархіву найноўшых даследаванняў, прысвечаных Жыровічам і беларускай кніжнасці. Яны ўключаюць відэазапісы выступленняў вядомых айчынных і замежных навукоўцаў, іх прэзентацыі, даклады, фотадакументы і іншыя каштоўныя матэрыялы, якія раскрываюць невядомыя раней старонкі нашай агульнай мінуўшчыны.

Асноўвай для відэаархіву паслужылі матэрыялы ХVІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, якія былі прысвечаны 500-годдзю заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі (прайшлі 15 мая 2020 г.). Сёлета яны адбываліся ў фармаце відэаканферэнцыі ў рэжыме рэальнага часу з магчымасцю шырокай камунікацыі. На партале бібліятэкі зарэгістраваны больш за 100 дакладчыкаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Навукоўцы даслалі каля 60 артыкулаў для друку ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі.

Сімвалічна, што сёлета Кнігазнаўчыя чытанні прысвечаны 500-годдзю заснавання славутага Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі. Манастыры з даўніх часоў былі цэнтрамі культуры і кніжнасці – тут перапісваліся і друкаваліся кнігі, ствараліся першыя бібліятэкі і школы. На працягу пяці стагоддзяў у Жыровіцкім манастыры ствараліся і захоўваліся лепшыя ўзоры кніжнай, мастацкай, музычнай культуры нашага народа, інтэлектуальныя помнікі, дзейнічалі навучальныя ўстановы для свецкіх і духоўных асоб.

Відэаархіў будзе папаўняцца, але ўжо сёння ён даступны на канале Youtube.

Прэв'ю: aif.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».